Вучняў 1-2 класаў запрасіў філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” на гульнёвы падворак “Гарэза”. У час мерапрыемства дзеці даведаліся, што не толькі казкі і традыцыі продкаў перадаюцца з пакалення ў пакаленне, але і народныя гульні. Прысутныя мелі магчымасць з некаторымі з іх пазнаёміцца бліжэй. Дзеці з задавальненнем гулялі ў такія гульні, як: “У ката”, “Бульба”, “Гладышыкі”, “Адгадай, чый галасок”, “Жыта”, “Птушкі”, “Прэла-гарэла”.
Яшчэ вучні змаглі пазнаёміцца з кніжнай паліцай “Багацце беларускага фальклору”.
А.М. Антончык (загадчык філ. “Ліноўская сельская бібліятэка”)