Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Героі з Шубічаў, Шарашова

Хутка пралятаюць гады. Здаецца, яшчэ нядаўна шла вайна, а мы ўжо сустракаем 50-годдзе ад яе пачатку. Hiколі не згасне ў памяці нашай подзвіг народа, які ўзняўся на барацьбу з фашызмам за свабоду і незалежнасць Радзімы. Я хачу напомніць чытачам аб двух нашых земляках, Героях Савецкага Саюза Сяргею Антонавічу БАБРУКУ і Міхаілу Васільевічу ХАЦІМСКІМ.

С.А.БАБРУК нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Шубічы. Ён прайшоў слаўны жыццёвы шлях ад салдата да гeнерал-лейтэнанта. У гады Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Антонавіч удзельнічаў у многіх ваенных апeрацыях. Так, у снежні 1942 года, у якасці начальніка штаба 153-й стралковай дывізіі ён прымаў удзел у разгроме 8-й Італьянскай і 3-й Румынскай армій у Вялікай лукавіне Дона. У студзені 1944 года 47-я гвардзейская дывізія, якой камандаваў палкоўнік С.А. Бабрук, вызваляла горад Нікапаль. Абараняльныя ўмацаванні, узведзеныя гітлераўцамі пад Нікапалем, здаваліся непрыступнымі. Разведка пацвердзіла: фашысты бу- дуць абараняцца да апошняга. 31 студзеня 1944 года гвардзейцы Бабрука пайшлі ў наступленне і праз некалькі гадзін выйшлі да населенага пункта Вялікая Кастрама, перарэзалі гітлераўцам шляхі да адступлення. Больш як суткі адбівалі байцы атакі немцаў, якія імкнуліся прарвацца на захад. Горад Нікапаль быў вызвалены ад фашысцкіх акупантаў. Вораг панёс вялікія страты ў жывой cіле і тэхніцы. За ўмелае кіраўніцтва гэтай аперацыяй і асабістую адвагу С.А. Бабруку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Званне генерал-лейтэнанта С.А.Бабрук атрымаў у 1955 годзе. Памёр С.А. Бабрук у лютым 1962 года ў Маскве.

Міхаіл Васільевіч Хацімскі, ганаровы грамадзянін г. Пружаны, Герой Савецкага Саюза нарадзіўся 14 лютага 1903 года ў гарадскім пасёлку Шарашова. Удзельнічаў у грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнах. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя застала М.В.Хацімскага ў Маскве. Ён дабравольна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Быў накіраваны на вучобу ў Першую Аб’яднаную Крамлёўскую ваенную школу каманднага саставу. Яму даверылі пост №27, які ахоўваў кватэру і рабочы кабінет У.І. Леніна. Міхаілу Васільевічу давялося часта бачыць Ільіча і нават гутарыць з ім. У той час ён пісаў: „Сустрэча з Леніным ніколі не згасне ў маёй памяці. Светлы вобраз генія рэвалюцыі аказаў на мяне надзвычай натхняючае ўражанне, якое немагчыма перадаць словам!”.

У гады Вялікай Айчыннай вайны М.В.Хацімскі камандаваў танкавай брыгадай, якая прайшла з баямі ад берагоў Волгі да Берліна. За праяўленыя мужнасць і гераізм краіна 16 разоў салютавала танкістам, якімі камандаваў М.В. Хацімскі.

За баявыя дзеянні брыгады ў Карсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, ваеннае майстэрства і гераізм, праяўленыя яе камандзірам палкоўнікам М.В. Хацімскім, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За гэтую аперацыю ён таксама ўдастоены звання нацыянальнага героя Злучаных Штатаў Амерыкі з уручэннем ордэна Ганаровага Легіёна. Міхаілу Васільевічу давялося вызваляць ад фашыстаў мясціны, дзе прайшло яго дзяцінства. 16 ліпеня 1944 года танкавая часць М.В. Хацімскага разам з іншымі часцямі Савецкай Арміі ўдзельнічала ў вызваленні Пружаншчыны, а затым з баямі праз Польшчу дайшла да Берліна.

М. КАЛЯДА, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

 

Каляда, М. Героі з Шубічаў, Шарашова : аб двух нашых земляках, Героях Савецкага Саюза Сяргею Антонавічу Бабруку і Міхаілу Васільевічу Хацімскім / М. Каляда // Рённыя будні, Пружаны. 1991. 11 чэрвеня.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий