У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Безумоўна, беларуская мова – самая ласкавая, прыгожая і мілагучная. Наведвальнікі філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у моўным турніры “Далучыся да роднага слова”. Прысутным былі прапанаваны розныя заданні: “Перакладчыкі”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Крылатая паштоўка”, “Шыфроўка”, “Пазнай партрэт пісьменніка”, віктарына “Старонкі мінулага і сучаснага”, дзе вучні спаборнічалі ў валоданні беларускай мовай.
Місюля Н.А. (заг. філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)