17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэтае свята мае статус дзяржаўнага, указ аб ім кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ў чэрвені 2021 года. Дзяржаўнае свята прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Бібліятэкі горада і раёна запрашаюць пазнаёміцца з кніжнымі выставамі і тэматычнымі паліцамі, прымеркаванымі да Дня народнага адзінства.
«Беларусь — гэта мы» (філіял «Новазасімавіцкая сельская бібліятэка»)
«Моц Беларусі ў адзінстве народа» (філіял «Мураўская сельская бібліятэка»)
«Пад мірным небам Беларусі» (філіял «Слабудская сельская бібліятэка»)
«Разам — мы сіла» (Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма)
«За Беларусь!» (філіял «Ружанская гарпасялковая бібліятэка»)
«Разам мы — краіна Беларусь» (філіял «Магілявецкая сельская бібліятэка»)
«Мы — беларусы» (філіял «Мокраўская сельская бібліятэка»)