Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Дзіўнае, роднае слова

15 лютага філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” да Дня роднай мовы падрыхтаваў літаратурную гадзіну “Дзіўнае, роднае слова”. У час мерапрыемства прысутныя пачулі аповед пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. А каб узбагаціць свае веды ведання беларускай мовы, дзеці прынялі ўдзел у прапанаваных конкурсах. Рабяты з задавальненнем чыталі вершы пра родную мову, пабывалі ў ролі перакладчыкаў, паспрабавалі складаць вершы, рэкламаваць дзіцячыя часопісы, таксама адказвалі на пытанні віктарыны, складалі прымаўкі і разгадвалі рэбусы.

Дзеці яшчэ раз пераканаліся, што трэба любіць сваю родную мову, любіць свой край, адкрываць непаўторную прыгажосць роднай зямлі, зберагаць традыцыі і абрады сваёй роднай краіны. У завяршэнні літаратурнай гадзіны прысутных пазнаёмілі з кніжнай выставай “Да роднай мовы крок зрабі”, якая была аформлена ў бібліятэцы.

М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий