Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Васіля Быкава. Гэта пісьменнік, які паказваў чытачам штодзённую трагічнасць вайны. Вайну не медальную і гераічную, а вайну, якую бачыць звычайны чалавек, якая ніколі не патрапіць на перадавіцы газет.
З нагоды юбілею Васіля Быкава згадаем яго самыя вядомыя кнігі.
«Знак бяды»
Аповесць Васіля Быкава «Знак бяды» – адзін з самых глыбокіх і праўдзівых твораў пра вайну і міжваенны перыяд на тэрыторыі Беларусі. Сімвалізм і псіхалагічная дакладнасць персанажаў, бескампрамісны погляд на трагічныя падзеі робяць твор актуальным і цікавым для самага шырокага кола чытачоў.
«Мёртвым не баліць»
Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, заданне падаецца ім лёгкай прагулянкай. Каб жа ведаў быкаўскі герой, якім пеклам абернецца для яго гэты шлях, напрыканцы якога ён зразумее старажытнае прароцтва «Жывыя пазайздросцяць мёртвым»! Праз дваццаць гадоў Васілевіч пазнае ў выпадковым сустрэчным віноўніка сваіх пакутаў, якога даўно ненавідзіць за подласць і здраду. Яны апынуцца за адным столікам у мінскім рэстаране…
«Жураўліны крык»
Аповесць, выдадзеная ў 1959 годзе. Апавядае пра жыццёвыя гісторыі шасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў старожцы на чыгуначным пераездзе, разам змагаліся, сябравалі, спрачаліся, пакутавалі, разважалі і загінулі ў баях з салдатамі Вермахта.
«Сотнікаў»
Сюжэт аповесці просты: два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.
«У тумане»
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.
«Пакахай мяне, салдацік»
У aпoвecцi «Пaкaxaй мянe, caлдaцiк» (1995) дзeяннe aдбывaeццa ў вaкoлiцax нeвялiкaгa гapaдкa ў aўcтpыйcкix Aльпax. Ужo гyчaць пepaмoжныя зaлпы, aдбылacя cycтpэчa caвeцкix вoiнaў з apмiяй caюзнiкaў пa aнтыгiтлepaўcкaй кaaлiцыi. Haшы caлдaты гaмaнiлi, aбдымaлicя з aмepыкaнцaмi. Гyчыць тyт i пecня, штo дaлa зaгaлoвaк твopy. Cюжэт aпoвecцi i тpaгiчны фiнaл cклaдae пaкaз кaxaння 3мiтpaкa Бapэйкi з Бeшaнкoвiчaў дa cвaёй зямлячкi Фpaнi.
«Альпійская балада»
Гісторыя кахання беларускага хлопца, савецкага байца Івана, і італьянскай дзяўчыны Джуліі. Абодва яны ўцяклі з нямецкага канцлагера. Яны не разумеюць мовы адзін аднаго і за імі гоняцца пошукавыя атрады эсэсаўцаў. Уцекачы разумеюць, што іх напэўна чакае хуткая згуба, а магчыма пакутлівыя катаванні і суровае пакаранне смерцю.
Нягледзячы на сваё безвыходнае і трагічнае становішча, асуджаныя вязні атрымліваюць асалоду ад трох дзён свабоды, якія яны правядуць сярод маляўнічых высакагорных альпійскіх пейзажаў. Нават нядаўна перажытыя жахі знаходжання ў лагерных засценках і нягоды самай страшнай вайны не могуць перашкодзіць сапраўдным і светлым чалавечым пачуццям.