У жыцці бібліятэк, як і ў жыцці чалавека, ёсць маленькія і вялікія падзеі, даты. Аб адных мы памятаем, рыхтуемся да іх, пра іншыя за мітуснёй паўсядзённых спраў забываем. 21 лістапада Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма адзначала юбілей! 85 — гэта сур’ёзная дата, гэта той узрост, калі можна падводзіць пэўныя вынікі. За ўсе мінулыя гады бібліятэка дасягнула шмат чаго і ёй ёсць чым ганарыцца.
Час не стаіць на месцы усё змяняецца і праца бібліятэкараў таксама. Але бібліятэкары Пружанскай бібліятэкі не апускаюць свае рукі і працягваюць несці людзям радасны свет ведаў. Павіншаваць са святам нашых прыгожых навігатараў у кніжным моры прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Кудравец Мікалай Пятровіч і начальнік аддзела культуры Панімаш Канстанцін Іванавіч.
Гісторыя бібліятэкі – гэта яе людзі. Усе дасягненні бібліятэкі ад першых дзён стварэння да сучаснасці, усё, што яна сабой увасабляе – вынік жыцця і працы не аднаго пакалення яе супрацоўнікаў. Назваць сёння імёны ўсіх, хто аставіў свой добры след ў жыцці бібліятэкі, амаль немагчыма. І гартаючы старонкі гісторыі, называлісь імёны тых, хто не просто працаваў у Пружанскай цэнтральнай бібліятэцы, а аддаў бібліятэчнай справе часцінку сваёй душы, унёс неацэнны ўклад у яе развіццё. Усе ветэраны бібліятэчнай справы, якія прысутнічалі на свяце, атрымалі прыемныя падарункі.
Усё, што робіцца ў бібліятэцы, робіцца для чытачоў і дзеля іх. Многія з чытачоў не толькі сябруюць з бібліятэкай, але і актыўна ўдзельнічаюць у яе жыцці. І на святочную вечарыну былі запрошаны самыя актыўныя чытачы, якія не засталіся без падарункаў. Ад імя чытачоў выступіла Сураўцава Раіса Іванаўна, якая сказала шмат цёплых слоў пра бібліятэку.
Упрыгожваннем свята сталі песні у выкананні супрацоўнікаў філіяла “Кляпацкі сельскі дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі раённы цэнтр культуры”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Аляксеева В.В.






