У філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” для дзяцей групы падоўжанага дня Ліноўскай сярэдняй школы была падрыхтавана літаратурная гульня “Казачнік з вялікім сэрцам”, прымеркаваная да юбілею беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. У ходзе гульні прысутныя пазнаёміліся з творамі пісьменніка. Здзейснілі падарожжа па Беларусі разам з творам Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву”.
Да юбілею пісьменніка ў бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Казачнік з вялікім сэрцам”.
![]() |
![]() |
![]() |
Жалнерчук М.С. (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)