Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Калаўрот цікавых прыгод

Філіял «Ліноўская сельская бібліятэка» падрыхтаваў для вучняў пачатковых класаў літаратурную гульню «Калаўрот цікавых прыгод». У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава. Прачыталі яго вершы, адгадалі загадкі, паслухалі небыліцы і апавяданне «Новенькі», якія потым абмеркавалі. Таксама пазнаеміліся з яго кнігамі, якія былі прадстаўлены на кніжнай паліцы «Пазнавальна, займальна, павучальна», якая была аформлена ў бібліятэцы да 70-гадовага юбілею Анатоля Мікалаевіча Зэкава.

А.М. Антончык  (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)          

Поделиться новостью: