5 мая ў СШ № 5 для вучняў 9 “В” класа філіял “Пружанская гарадская бібліятэка” правёў арт-сустрэчу “Кнігі Васіля Быкава на экране”, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з творамі пісьменніка, па якіх зняты фільмы пра Вялікую Айчынную вайну.
В.С. Бубніковіч (бібліятэкар філіяла “Пружанская гарадская бібліятэка”)