Зацвярджаю:
Дырэктар Пружанскай ЦБС
___________Т.Р. Гуторкіна
14.03.2025
ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым конкурсе буктрэйлераў па творах Уладзіміра Караткевіча
“Гісторык. Патрыёт. Прыгоднік”
- Агульныя палажэнні:
1.1. сапраўднае Палажэнне аб раённым конкурсе буктрэйлераў па творах Уладзіміра Караткевіча “Гісторык. Патрыёт. Прыгоднік” (далей – Палажэнне), вызначае мэты, задачы, умовы і парадак правядзення раённага конкурса “Гісторык. Патрыёт. Прыгоднік” (далей – Конкурс) у 2025 г. Прадстаўленыя на Конкурс матэрыялы павінны адпавядаць дадзенаму Палажэнню, мэтам і задачам Конкурса, а таксама ўмовам;
1.2. конкурс праводзіцца ў рамках 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча;
1.3. арганізатарам Конкурсу з’яўляецца адміністрацыя і аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма.
- Мэты і задачы Конкурсу:
2.1. пашырэнне творчай актыўнасці бібліятэкараў;
2.2. папулярызацыя нацыянальнай літаратуры;
2.3. засваенне сучасных метадаў рэкламы кнігі;
2.4. папулярызацыя кніг як крыніц найважнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцяў і далучэнне насельніцтва да чытання сродкамі сучасных інфармацыйных тэхналогій;
2.5. зацікавіць чытача і выклікаць падсвядомае жаданне прачытаць пэўную кнігу.
- Парадак правядзення Конкурсу:
3.1. конкурс праводзіцца ў перыяд з 01.03.2025 г. па 30.10.2025 г.;
3.2. у Конкурсе ўдзельнічаюць усе бібліятэкі ДУК “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
3.3. інфармацыя аб правядзенні Конкурсу будзе прадстаўлена на сайце ДУК “Пружанская ЦБС”;
3.4. усе буктрэйлеры будуць размешчаны на старонках сацыяльных сетак бібліятэчнай сістэмы, на сайце і ютуб-канале.
- Умовы правядзення Конкурсу:
4.1. на Конкурс прадстаўляюцца работы на беларускай мове;
4.2. прадстаўлены матэрыял на Конкурс павінен быць арыгінальным (не скапіраваным з Інтэрнэту).
- Патрабаванні да зместу конкурсных матэрыялаў:
5.1. буктрэйлеры ствараюцца па кнігах Уладзіміра Караткевіча;
5.2. прымаюцца відэаролікі, слайд-шоў або камбінаваныя электронныя рэсурсы;
5.3. працягласць буктрэйлера — да 3-х хвілін;
5.4. абавязковым патрабаваннем да стварэння буктрэйлера з’яўляецца згадка ў ім аўтара і назвы кнігі;
5.5. відэасюжэты могуць суправаджацца гукавой дарожкай або цітрамі;
5.6. выкарыстаныя прэзентацыйныя матэрыялы павінны быць якаснымі: адрэдагаваны тэкст, фотаматэрыял, малюнак, гук і г.д.
- Крытэрыі ацэнак:
6.1. ацэнку конкурсных работ ажыццяўляе журы Конкурсу, якое фарміруецца з кампетэнтных спецыялістаў;
6.2. журы вызначае пераможцаў конкурсу галасаваннем і ацэньвае работы па наступных крытэрыях:
— творчы падыход да стварэння буктрэйлера;
— арыгінальнасць задумы і яе адпаведнасць задачам конкурсу;
— тэхнічная складанасць выканання работы;
— эстэтыка афармлення і дызайн;
— арганічнасць спалучэння відэараду, гукавога суправаджэння і зместу кнігі;
— эмацыйнае ўздзеянне.
- Падвядзенне вынікаў і ўзнагароды:
Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе журы ў перыяд з 01 лістапада па 01 снежня 2025 года.
Ацэнка праводзіцца па пяцібальнай сістэме. Па агульнай колькасці балаў вызначаюцца тры пераможцы, якія атрымліваюць дыпломы і падарункі. Журы мае права вызначыць таксама трох лаўрэатаў Конкурсу і ўзнагародзіць іх граматамі.
Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу адбудзецца ў снежні 2025 года.