22 студзеня ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына-падарожжа “Край мой Пружанскі”.
Дзве каманды падлеткаў 8-га класа Параслянскай школы спаборнічалі паміж сабой у 4-х турах віктарыны: “Гісторыя края”, “Архітэктурныя помнікі”, “Вялікая Айчынная вайна на Пружаншчыне” і “Знакамітыя землякі”. Хлопцы і дзяўчаты праверылі свае веды па краязнаўстве і пачулі новую інфармацыю пра наш Пружанскі край.
В.Ф. Дзімітруковіч (бібліятэкар філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

