Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Лепшы перакладчык «Фауста» Гётэ

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма аформлена выстава «Лепшы перакладчык «Фауста» Гётэ» да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі (бібліятэкар Макейчык В.Г.).

Васіль Сёмуха — найбуйнейшы беларускі перакладчык ХХ стагоддзя. 

Васіль Сёмуха нарадзіўся на хутары Ясенец Пружанскага раёна 18 студзеня 1936 года, бацьку і маці забілі немцы. 

Ён з’яўляецца аўтарам перакладу Бібліі на беларускую мову, якой валодаў віртуозна. Таксама Васіль Сёмуха перакладаў на родную мову з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскй і іспанскай моў. Дзякуючы яму чытачы змаглі атрымліваць асаоду ад беларускамоўных Гётэ, Шылера, Брэхта, Зюскінда і многіх іншых аўтараў. Сваю працу Васіль Сёмуха не спыняў нават тады, калі ў выніку дыябету страціў зрок.

За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй», з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі «Ордэн Трох Зорак».

Запрашаем наведаць Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Засіма і пазнаёміцца з выставай. 

 

Поделиться новостью:

Добавить комментарий