Бібліяграфічны паказальнік “Літаратура аб Пружанскім раёне” выдаецца з 1990 года. З 1999 года — 2 разы ў год.
Чарговы выпуск уключае артыкулы з газеты “Раённыя будні”, іншых перыядычных выданняў, якія змяшчаюць матэрыялы аб Пружанскім раёне, кнігі аб Пружанскім раёне, артыкулы з кніг, а таксама матэрыялы, выяўленыя па бібліяграфічных паказальніках. Літаратура размешчана ў сістэматычным парадку, унутры раздзелаў — у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. У паказальнік уключаны матэрыялы за другое паўгоддзе 2020 года.
П 19 Раён у цэлым
- Пружанский район // Вечерний Брест. 2020. 27 ноября (№48). С. 20 : фот. В статье рассказывается, какие достопримечательности стоит посмотреть гостям в Пружанском районе – исторические, природные и современные.
П 195 Гарады, пасёлкі, вёскі
- Архуцік, М. Жыццёвая пазіцыя актыўная / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 5 : фат. Пра старасту вёскі Клепачы Аляксандра Аляксандравіча Місюлю.
- Вакульская, М. І захаваць, і прымножыць / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 лістапада (№92). С. 5 : фат. Ружанскі сельвыканкам стаў пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў і атрымаў грашовую прэмію. Аб тым, куды былі накіраваны гэтыя грошы.
- Вакульская, М. Старшы па Заполлі // Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 лістапада (№92). С. 5 : фат. Пра старасту вёскі Заполле Вячаслава Пятровіча Крывенька.
- Зялевіч, А. Кіт і русалка / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 ліпеня (№60). С. 69 : фат. Намаганнямі работнікаў ААТ “Пружанскі райаграсервіс” была добраўпарадкавана зона для адпачынку ў пасёлку Шарашова.
- Курец, А. Праздник остается навсегда / Александр Курец // Рэспубліка. 2020. 8 снежня (№232). С. 10. О том, как городской посёлок Ружаны обрёл новый облик благодаря реализации программы по благоустройству в Брестской области.
- Пружаны // Краязнаўчая газета. 2020. №36. С. 8. Звесткі аб горадзе Пружаны паводле “Малай краязнаўчай энцыклапедыі”.
- Пружаны // Краязнаўчая газета. 2020. №37-38. С. 12. Звесткі аб горадзе Пружаны, аб помніках архітэктуры паводле “Малай краязнаўчай энцыклапедыі”.
- Смайлік, А. Шарашэву – 640: усё жыццё наперадзе! / Алеся Смайлік ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 5 : фат. Свята вёскі Шарашова.
- Сядова, І. Маслабойня ў Шарашэве / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня. С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. Працэс перапрацоўкі малака і вырабу сметанковага масла на маслабойні ў Шарашове (1915-1919 гг.).
- Сядова, І. Сяляне з вёскі Ялова / Ірына Сядова ; фота Віктара Бармуты // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 1 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй 1936 года – жыхары вёскі Ялова.
- Усік, М. Аграгарадок Харава і наваколле: таямніцы назваў / Міхаіл Усік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88-89). С. 15. Аўтар дзеліцца вынікамі навукова-даследчай работы па вывучэнні паходжання назваў вёсак Харава, Калядзічы, Вашчынічы, Піняны, Дабучын, Залессе, Росахі, Носкі.
- Усік, М. Аграгарадок Харава і наваколле: таямніцы назваў / Міхаіл Усік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 лістапада (№90). С. 5. (Заканчэнне. Пачатак у №88-89). Аўтар дзеліцца вынікамі навукова-даследчай работы па вывучэнні паходжання назваў астравоў, палей, урочышчаў, дарог каля вёскі Харава.
- Церахава, В. З падзякай – аб вёсцы / Вера Церахава ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 11 : фат. Гісторыя вёскі Зеляневічы з пасляваеннага часу, успаміны і фотаздымкі мясцовых жыхароў, сацыяльна-эканамічнае жыццё.
- Юрковская, О. В какой инициативе вам помогла власть? / Оксана Юрковская // Сельская газета. 2020. 8 сентября (№103). С. 1. Благоустройство поселка Ружаны, смена дорожного покрытия, создание зоны отдыха с тренажерами и прочее.
- Яскевіч, С. Колеры кастрычніцкіх вяргінь / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 24 кастрычніка (№208). С. 11 : фат. Пра вёску Манцы Пружанскага раёна. Вёска, якая знікае: апошнія жыхары.
П 197 Насельніцтва
- Бартноўскі, Ф. За пяць крокаў ад стагоддзя / Фелікс Бартноўскі // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 11 фат. 95-гадовы юбілей адзначыла Ірэна Антонаўна Шпарла з в. Ляхі.
- Вакульская, М. “Галоўнае – не лічба, а шчырыя пачуцці” / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 5 : фат. Сотай парай, якая сёлета зарэгістравала шлюб у аддзеле ЗАГС Пружанскага райвыканкама, сталі Андрэй Хоміч і Наталля Селістроўская.
- Вакульская, М. “Гарадское жыццё – не для нас…” / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 лістапада (№94). С. 5 : фат. Пра Веру Мікалаеўну і Уладзіміра Міхайлавіча Пунарэвіч з в. Буцькі, якія без малога паўстагоддзя разам.
- Зялевіч, А. Каханне са знакам бясконцасці / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 5 : фат. Пра шматдзетную сям’ю Новік з Шарашова, якія выхоўваюць восем дзяцей.
- Зялевіч, А. Крочце з гонарам: раз-два, раз-два… / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 5 : фат. 90-гадовы юбілей адзначыла ветэран педагагічнай працы з г.п. Шарашэва Любоў Мацвееўна Байко.
- Сідарэнка, А. Прыбылі, каб застацца / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 12. Пра нацыянальны склад насельніцтва Пружанскага раёна, колькасць мігрантаў, колькасць асоб без грамадзянства.
- Сядова, І. Прыгажосць “залатога ўзросту” / Ірына Сядова ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 1 : фат. Пра 90-гадовую Ганну Якаўлеўну Зарэмба з вёскі Галасяціна, якая пасля вайны працавала ў калгасе і зараз вядзе гаспадарку і вырошчвае кветкі.
- Цібароўская, Н.Р. Як дзіця ты называеш… / Н.Р. Цібароўская ; гутарыў Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 кастрычніка (№84). С. 5. Гутарка з загадчыцай аддзела ЗАГСа Пружанскага райвыканкама пра статыстыку імён, якія выбіраюць пружанцы. Як змяніць імя.
- Шпарла, У. Любоў, памножаная на пяць / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 17 кастрычніка (№83). С. 5 : фат. Пра сям’ю Вольгі Мікалаеўны Рошчанка, якая разам з мужам выхоўвае пяцёра дзяцей, атрымала высокую ўзнагароду – ордэн Маці.
П 2 Грамадска-палітычнае жыццё
- Сідарэнка, А. Веламарафон памяці / Алег Сідарэнка; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 ліпеня (№58). С. 3 : фат. Веламарафон “75”, прысвечаны 75-гадавіне Перамогі і вызваленню г. Пружаны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў на Пружаншчыне.
- Шпарла, У. Навучыць маладых захоўваць памяць / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 снежня (№101). С. 2 : фат. Арганізатары дыялогавай пляцоўкі арганізавалі для навучэнцаў школ і каледжа мерапрыемства, дзе пагаварылі з маладымі людзьмі пра нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
П 21 Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і ўпраўлення
- Аўдзейчык, В.В. 5 падзей мясцовага маштабу / В.В. Аўдзейчык // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 5 : фат. Выконваючая абавязкі старшыні Зеляневіцкага сельвыканкама расказвае аб справах і праблемах свайго сельсавета.
- Архуцік, М. Давайце пазнаёмімся! Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 ліпеня (№60). С. 5 : фат. Святлана Анатольеўна Амяльянец выконвае абавязкі старшыні Шарашоўскага сельвыканкама з 2 снежня 2019 года.
- Вакульская, М. Акцэнт на апярэджанне / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 жніўня (№64). С.4 : фат. У рамках маніторынгу аховы працы рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі наведала Пружаншчыну.
- Вакульская, М. Не быць староннімі назіральнікамі / Марына Вакульская ; Сяргей Талашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С.1, 2. Старшыня Пружанскага райвыканкама Ю.Ю. Бісун правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Новыя Засімавічы.
- Грышкевіч, В.В. 5 падзей мясцовага маштабу / В.В. Грышкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 5 : фат. Старшыня Мокраўскага сельвыканкама расказвае пра колькасць насельніцтва, добраўпарадкаванне і іншае.
- Зялевіч, А. Выбар зроблены! / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 жніўня (№64). С. 1, 2 : фат. Пра тое, як адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пружанскім раёне.
- Зялевіч, А. Спалучэнне абавязкаў / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня. (№67) С. 5 : фат. Пра былога старшыню Шчарчоўскага сельвыканкама Аляксандра Міхайлавіча Дзешка, якому споўнілася 70 гадоў.
- Каляда, Г. Людскія праблемы вырашаюцца агулам / Галіна Каляда // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 2. На Дне Навазасімавіцкага сельсавета абмяркоўваліся пытанні забеспячэння спрыяльных умоў пражывання і жыццядзейнасці насельніцтва.
- Ляўчук, А.Г. Асноўная работа – законатворчасць / А.Г. Ляўчук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 3. Справаздача дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Пружанскай выбарчай акрузе №9 А.Г. Ляўчука.
- Пашкевіч, К. Свой дабрабыт стварылі ўласнымі рукамі / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 ліпеня (№56). С. 1, 3 : фат. Рабочая паездка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы С.А. Рачкова на Ружаншчыну.
- Шпарла, У. З любоўю да людзей і… лічбаў / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 6 : фат. 85-гадовы юбілей былога начальніка аддзела статыстыкі.
П 216.5 Міліцыя. Ахова грамадскага парадку
- Вакульская, М. За законнасць і справядлівасць / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 снежня (№97). С. 1, 5 : фат. Пра памочніка пракурора Пружанскага раёна Вераніку Эдуардаўну Манец.
- Вакульская, М. І сэрцам слухаць… / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 снежня (№97). С. 5 : фат. Больш за сорак гадоў юрыдычнай дзейнасці ў старшыні раённага суда Мікалая Віктаравіча Рэпіхі, які святкуе 65-гадовы юбілей.
- Вакульская, М. Іх дэвіз: “Закон. Справядлівасць. Айчына” / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 верасня (№74). С. 4 : фат. Да Дня ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, новыя супрацоўнікі – Яўген Акуневіч і Дыяна Кныш.
- Вакульская, М. Ключ ад кабінета, дзе грошы ляжаць… / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 12. Пра рост колькасці крадзяжоў з пластыкавых картак у Пружанскім раёне, падман з дапамогай фішынгавых сайтаў.
- Вакульская, М. Прывыкла працаваць бездакорна / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 снежня (№97). С. 3 : фат. Пра начальніка юрыдычнага аддзела Пружанскага райвыканкама Марыну Міхайлаўну Агапаву.
- Вакульская, М. Ушанавалі вопыт, заахвоцілі маладосць. / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 3 : фат. Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы адзначыў чарговую гадавіну з дня свайго ўтварэння.
- Каляда, Г. Стоп, інтэрнэт-махляры! / Галіна Каляда // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 3. Аналіз злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій на тэрыторыі Пружанскага раёна.
- Куратнік, А. Давядзецца яшчэ папрацаваць… / Андрэй Куратнік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 жніўня (№64). С. 4. Фат. 40-годдзе з моманту ўтварэння папраўчай установы №7 у лясным масіве вёскі Куплін.
- Рэпіха, А.М. Удасканаленні ў натарыяльнай дзейнасці / Андрэй Мікалаевіч Рэпіха ; Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 5. Гутарка з загадчыкам натарыяльнай канторы Пружанскага раёна Андрэем Мікалаевічам Рэпіхай пра змены ў Законе аб натарыяльнай дзейнасці.
- Сідарэнка, А. Дапамогуць адвакаты / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 27 чэрвеня (№51). С. 11 : фат. Пра юрыдычную кансультацыю Пружанскага раёна. Адвакаты А.В. Мацаюк, Н.С. Васюковіч і Н.М. Станкевіч.
- Сідарэнка, А. У любы час – на варце правапарадку / Алег Сідарэнка ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 лістапада (№92). : фат. Ва ўрачыстай абстаноўцы калектыў райаддзела міліцыі развітаўся са сваім начальнікам: палкоўнік міліцыі А.В. Гук пайшоў на заслужаны адпачынак.
П 22.4 Добраахвотныя таварыствы. Грамадскія арганізацыі і аб’яднанні
- Вакульская, М. Выбралі новага старшыню / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 лістапада (№92). С. 3. У Пружанскай раённай арганізацыі Чырвоны Крыж новы старшыня – Наталля Аркадзьеўна Шчаглова.
- Вакульская, М. Дзіця міру – Леў / Марына Вакульская ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 кастрычніка (№85). С. 2 : фат. Ганаровае сімвалічнае званне “дзіця міру” атрымаў хлопчык, які нарадзіўся ў сям’і Раманенка.
- Вакульская, М. Жанчыны трымалі справаздачу / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 3. На справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” былі падведзены вынікі работы аб’яднання за апошнія гады.
- Вакульская, М. Мір быў і будзе / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 кастрычніка (№86). С. 3. Пра шэраг мерапрыемстваў, якія сёлета былі праведзены раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.
- Вакульская, М. Пра каго клапоціцца Чырвоны Крыж? / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 3. Пра тое, як працуе раённая арганізацыя Чырвонага крыжа ва ўмовах пандэміі.
- Зялевіч, А. Іскра душы Раісы Бульчук / Алена Зялевіч ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№93). С. 5 : фат. За актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Р.А. Бульчук была ўзнагароджана Падзячным лістом і атрымала значок “Ганаровы ветэран”.
- Зялевіч, А. Чалавек, як аловак – правільна заточвай / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружны, 2020. 19 жніўня (№66). С. 4. фат. Пра валанцёра раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Веру Сяргееўну Дарашэнка, чалавека добрага і набожнага.
- Лелікоўская, Л.А. Проста будзьце побач / Людміла Аляксандраўна Лелікоўская ; гутарыла Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 снежня (№96). С. 5. Пра тое, як працуе раённая арганізацыя Чырвонага крыжа, пра дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
- Пашкевіч, К. Словы на кончыках пальцаў / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 17 кастрычніка (№84). С. 6 : фат. Пра Юлю Куліч – інваліда па слыху, якая нягледзячы на дыягназ атрымала прафесію і займаецца рукадзеллем.
- Педчанка, Н.Г. Стварыць зручныя ўмовы для інвалідаў / Педчанка Н.Г. ; гутарыла Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 верасня (№70). С. 4. Гутарка з дырэктарам тэррытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г. Педчанка пра тое, якія ўмовы створаны для зручнага жыцця людзей з інваліднасцю на Пружаншчыне.
П 26 Класы. Сацыяльныя групы. Жанчыны. Дзеці
- Вакульская, М. Актыўныя і спартыўныя / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 7 кастрычніка (№80). С. 5 : фат. У Пружанах пажылыя людзі былі галоўнымі гасцямі, ўдзельнікамі адразу некалькіх сустрэч і акцый да Дня пажылых людзей.
- Вакульская, М. Дом у якім утульна ўсім / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 17 кастрычніка (№83). С. 1, 3. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Пружанах, наваселле адзначыла вялікая сям’я Карачун.
- Вакульская, М. Лад жыцця – актыўныя / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 3 : фат. Пра тое, якія гурткі і клубы па інтарэсах дзейнічаюць на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў г. Пружаны.
- Зялевіч, А. Сем футаў пад кілем вам, Нілавы! / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 снежня (101). С. 4 : фат. Гісторыя сям’і Нілавых з вёскі Слабудка, Анатоль Генадзьевіч Нілаў з дынастыі афіцэраў.
- Зялевіч, А. Удыхнуць душу ў пластычную гліну… / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 снежня (№96). С. 1, 5 : фат. Пра “асаблівага” хлопчыка Улада Чыркіна, які займаецца ў ганчарнай майстэрні і стварае прыгожыя рэчы з гліны.
- Казарэз, І.А. Аб рэалізацыі ў раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрадзейных сем’ях” / І.А. Казарэз // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№ 76). С. 3. З выступлення начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама І.А. Казарэз.
- Сахарук, В.Г. Працягнуць руку дапамогі / В.Г. Сахарук ; гутарыла Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 3. Гутарка з загадчыцай аддзялення дапамогі на даму Пружанскага ТЦСАН В.Г. Сахарук пра паслугі ўстановы, пра тое, хто можа скарыстацца паслугамі памочніка.
П 28 Вайсковыя часці
- Малицкая, И. Слушать и слышать / Ирина Малицкая // Служба спасения. 2020. №9. С. 82-85. Про супружеский союз двух спасателей Сергея и Вероники Вавренюк.
- Пашкевіч, К. Ганарыся, мама, сынам! / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№93). С. 3 : фат. Пружанец Раман Раманавіч удастоены заахвочвання ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь за выдатныя вынікі ў баявой падрыхтоўцы і прыкладную вайсковую дысцыпліну.
- Сідарэнка, А. Выратавальнікі з глыбінкі / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 ліпеня (№59). С. 1, 5 : фат. Пра службу лыскаўскіх пажарных.
- Сідарэнка, А. “Мара ажыццявілася!” / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 ліпеня (№59). С. 5 : фат. Да выканання службовых абавязкаў выратавальніка прыступае малады лейтэнант унутранай службы Канстанцін Станкевіч.
- Шарневіч, А. Патрабавальны дя сябе і іншых / Аляксандр Шарневіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 12. Пра старшага аператара 210-га авіяцыйнага палігона Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, які знаходзіцца побач з г.п. Ружаны, Іллю Янушка.
- Шлапакова, Д. Неба. Верталёт. Дзяўчына / Дар’я Шлапакова ; фота з архіва герояў // Звязда (Чырвонка). 2020. 6 жніўня (№151). С. 4 : фат. Ваенны лётчык з г. Пружаны Андрэй Бурко і яго жонка Анастасія Бурко захапляюцца верталётным спортам.
П 29 Іншыя бакі грамадскага жыцця
- Матвіенка, В.І. Складаемыя здароўя і дэмаграфічнай бяспекі / В.І. Матвіенка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№76). С. 3. З садаклада начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аб зніжэнні траўматызму і гібелі людзей.
- Матвіенка, В.І. У ахове працы пасіўных быць не павінна / В.І. Матвіенка ; гутарыла Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 5. Гутарка з начальнікам раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В.І. Матвіенка пра рост вытворчага траўматызму ў Пружанскім раёне.
- Хвалько, А. Вытворчы траўматызм: праводзяцца праверкі / Андрэй Хвалько // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 12. Пракуратурай Пружанскага раёна праведзены аналіз прычын і ўмоў вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна ў 2020 годзе.
- Шпарла, У. Маладым спецыялістам – асаблівая ўвага / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 3 : фат. На сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла ў Палацы культуры, абмяркоўваліся пытанні замацавання маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах, жыллёвыя пытанні, правы і абавязкі маладых спецыялістаў.
- Шпарла, У. Трымаецца планета на таленавітых і працавітых / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 6 : фат. Цырымонія ўшанавання таленавітых дзяцей горада і раёна “Дараванне” прайшло ўжо дзявяты раз.
П 3 Прырода. Экалагічнае становішча
- Вакульская, Марына. Возера надзеі / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 4 : фат. Аналіз экалагічных праблем пружанскага возера, неабходнасці правядзення работ па расчыстцы і акультурванні.
- Вакульская, М. Скарбы роднай зямлі / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 6 : фат. Вынікі кампаніі Мінпрыроды “Уладкуем малую радзіму” падвялі на Пружаншчыне: з 5 чэрвеня па 1 кастрычніка тут праходзіла акцыя “Раскажы пра сваю крынічку”.
- Вакульская, М. Чужыя сярод сваіх / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 5. Пружанскія эколагі сумесна з мясцовымі ўладамі працягваюць барацьбу з інвазійнымі раслінамі.
- З чаго пачынаецца беражлівасць // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 20 чэрвеня (№49). С. 11 : фат. Выставы, конкурсы, канцэрты адбыліся ў рамках Дзён энергіі, якія трэці год запар праходзяць у Пружанскім раёне ў рамках Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі.
- Пашкевіч, К. Адвучыць жывёл бадзяцца… / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 снежня (№100). С. 5. Пра ветэрынара Алену Міраславаўну Астудзіну і яе думкі пра бадзяжных жывёл і магчымасць адкрыцця ў Пружанах прытулку для жывёл.
- Пашкевіч, К. Малюем “Айбаліта” / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 ліпеня. С. 11 : фат. Вынікі сумеснага з ТАА “Ветдапамога Пружаны” конкурса малюнкаў, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана намаляваць ветэрынара падчас працы.
- Сідарэнка, А. Не ўсё тое золата, што блішчыць… / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 снежня (№96). С. 3. Пра праблемы збору і ўтылізацыі бытавых адходаў ў Пружанскім раёне, эканамічны і экалагічны аспекты раздзельнага збору смецця.
- Церахава, В. Улада вады / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 11 : фат. Пра рэчку Шчыбу, якая працякае праз Пружанскі раён і крыніцу Сачаўку недалёк ад Асошнікаў.
П 4 Народная гаспадарка
- Басько, І.А. 30 гадоў на варце эканамічнай бяспекі / І.А. Басько ; гутарыла Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 ліпеня. С. 3 : фат. Аб сённяшніх буднях падатковай службы гутарка з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне І.А. Басько.
- Вакульская, М. Складаемыя эканомікі – падлік і аналіз / Марына Вакульская ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 3 : фат. Пра аддзел статыстыкі Пружанскага раёна.
- Ліхтаровіч, І.Д. Хто зробіць імя Пружанам? / І.Д. Ліхтаровіч ; гутарыў Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 3 Гутарка з начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама аб магчымасцях выкарыстоўвання геаграфічных назваў Пружаншчыны ў якасці брэнда прадукцыі ці паслугі.
- Сідарэнка, А. Лісічкі едуць ажно ў Парыж / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 1,6 : фат. Пра тое, як вядзецца нарыхтоўка і пераапрацоўка лясных дароў на прыватным прадпрыемстве “Экалесапрадукт”.
- Яскевіч, С. Пружанскія лісічкі едуць у Парыж следам за чарніцамі / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 29 ліпеня (№145). С. 1, 9 : фат. Пра тое, як вядзецца нарыхтоўка і перапрацоўка лясных дароў на прыватным прадпрыемстве “Экалесапрадукт”.
П 41 Прамысловасць
- Вакульская, М. Лінія росту / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня (№61). С. 6 : фат. Пружанскі малочны камбінат выходзіць на сусветны ўзровень перапрацоўкі сыроваткі.
- Вакульская, М. Новыя ўзнагароды, новыя партнёры / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№93). С. 4 : фат. Пружанскі малочны камбінат вярнуўся з выставы “Прадэкспа-2020” з чатырма ўзнагародамі.
- Вакульская, М. Першы крок у стагоддзе / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 верасня (№71). С. 5 : фат. Віншаванні і падарункі ад “Пружанскія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга” у сувязі з 90-гадовым юбілеем атрымаў былы работнік Дзмітрый Паўлавіч Муха.
- Зубко, К. З чаго ўсё пачыналася… / Кацярына Зубко // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 кастрычніка (№82). С. 2 : фат. 15 кастрычніка 1960 года лічыцца днём утварэння электрычнай гаспадаркі Пружаншчыны.
- Кудрашоў, А.В. А ў нас у кватэры газ, а ў вас? / А.В. Кудрашоў ; гутарыла Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 ліпеня. С. 2. Гутарка з вядучым інжынерам Пружанскага раёна газазабеспячэння А.В. Кудрашовым пра ўзровень газіфікацыі раёна і планы на будучыню.
- Прохараў, А. Цана чыстай вады / Андрэй Прохараў ; Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 6. Пра ўвод у эксплуатацыю трох станцый абезжалезвання на Пружаншчыне расказвае начальнік цэха водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Пружанскага КУВП “Камунальнік”.
- Рахавецкі, А.Г. Стабільны калектыў – стабільная работа / А.Г. Рахавецкі ; гутарыў Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 верасня (№71). С. 3 : фат. Гутарка з начальнікам Пружанскага раёна газазабеспячэння ВУ “Кобрынрайгаз” А.Г. Рахавецкім пра ўзровень газіфікацыі раёна, паслугах насельніцтву і планах на будучыню.
- Сідарэнка, А. Не толькі свеціць, але і грэе ; Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 ліпеня (№54). С. 4. Пра магчымасці выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення расказалі спецыялісты філіяла “Пружанскія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга”.
- Сідарэнка, А. Не толькі святло, але і цяпло / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№76). С. 5 : фат. У артыкуле расказваецца пра ўвядзенне новых льготных тарыфаў для спажыўцоў, якія зрабілі электраацяпленне сваіх дамоў.
- Сідарэнка, А. Энергетыкі працуюць для ўсіх і для кожнага / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 4. Дырэктар філіяла “Пружанскія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга” А.А. Усік расказаў пра аб’ёмы і напрамкі выкананых работ з 2015 па 2020 гады.
- Сядова, І. Электрастанцыя ў Пружанах / Ірына Сядова ; з архіва Леаніда Патапчука // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 13 : фат. Пра тое, як выглядала “знутры” электрастанцыя ў Пружанах у 1933 годзе.
- Усік, А. У энергетыкаў жаданні супадаюць з магчымасцямі / А.А. Усік ; гутарыў Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 4 : фат. Гутарка з дырэктарам філіяла “Пружанскія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга” А.А. Усікам.
П 43 Будаўніцтва
- Гук, С.М. Знакавы год для будаўнічай галіны / Сяргей Міхайлавіч Гук ; гутарыў Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 4. Гутарка з намеснікам старшыні райвыканкама, які курыруе будаўнічую галіну раёна, С.М. Гукам аб выніках пяцігадовай дзейнасці будаўнічай галіны раёна, планы на будучы год.
- Кадоліч, А.А. Самі будуюць свой п’едэстал / А.А. Кадоліч ; гутарыў Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 1, 6 : фат. “ПМК-29” – высокакваліфікаваная будаўнічая арганізацыя амаль з паўвекавым вопытам увядзення аб’ектаў рознага прызначэння.
- Міхееў, Д. “Інжынер павінен быць інтэлектуалам” / Дзмітрый Міхееў ; гутарыла Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (79). С. 12 : фат. Пра сваю прафесію расказвае начальнік выпрабавальнай будаўнічай лабараторыі ДЭУ-25 Дзмітрый Міхееў.
- Муха, Ф. Экономить помогает опыт / Фёдор Муха ; фото Валерия Короля // Заря. 2020. 28 ноября (№96). С. 10 : фот. Пружанская ПМК-21 возвела большое количество современных молочнотоварных комплексов.
- Наход, В. Зрабіць крок – і не пашкадаваць / Вольга Наход ; Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 12 : фат. Спецыяліст паштовай сувязі Вольга Наход расказвае пра свой шлях у прафесію.
- Пунько, У.І. Каб роўнай была дарога / У.І. Пунько ; гутарыў Алег Сідарэнка ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 кастрычніка (№85). С. 1, 5 : фат. Пра вынікі работы за год і планы на будучыню расказвае начальнік філіяла ДЭУ-25.
- Сідарэнка, А. Аўтамабілі – яго канёк / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 4 : фат. Кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі УП “Белтэхагляд” палічыла ўзорнай работу інжынера па допуску транспартных сродкаў станцыі дыягностыкі аўтапарка №11 І.В. Патапчука.
- Сідарэнка, А. “Кальцо” на добрую памяць / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 1, 6. ДЭУ-25 займаецца рамонтам дарожнага кальца ў райцэнтры.
- Сідарэнка, А. Прафесія яе жыццё / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня (№61). С. 4 : фат. 14 раз адзначае свае прафесійнае свята прыёмаздатчык грузу і багажу чыгуначнай станцыі Аранчыцы Вольга Кавалевіч.
- Сідарэнка, А. Прафесіяналізм і якасць – марка ААТ “ПЗР” / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 4 : фат. Пра прадукцыю ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей”, кадры і перспектывы прадпрыемства.
- Сідарэнка, А. У дарог ёсць пачатак, але няма канца / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 4. Пра дарожную арганізацыю – філіял ДЭУ-25 РУП “Брэстаўтадар”.
- Субота, А.В. Пружаншчына прырастае кіламетрамі дарог / А.В. Субота ; гутарыў Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 ліпеня (№58). С. 5 : фат. Начальніка ДРБУ-140 Аляксандр Васільевіч Субота расказвае пра маштабную праграму па ўдасканаленні дарожнай сеткі раёна.
- Чарняк, М. “Тэхніка аднолькавая, а людзі – розныя” / Максім Чарняк ; гутарыла Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 12 : фат. Начальнік аддзела перавозак “Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны” Максім Чарняк расказвае пра тое, як ён прыйшоў да выбару прафесіі.
П 46 Сельская гаспадарка
- Архуцік, М. Вынікі работы жывёлаводаў раёна за 1 паўгоддзе 2020 года (па дадзеных райсельгасхарчу) / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 ліпеня (№56). С. 6 : фат.
- Архуцік, М. Вынікі работы жывёлаводаў раёна за 9 месяцаў 2020 года (па дадзеных райсельгасхарчу) / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 кастрычніка (№82). С. 6.
- Архуцік, М. Вытворчасць свініны расце, дзякуючы рэканструкцыі / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 8. Аналіз стану свінагадоўчай галіны Пружанскага раёна.
- Архуцік, М. Рапсавыя плантацыі Пружаншчыны / Мікола Архуцік ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 4 : фат. Вырошчванне рапсу ў Пружанскім раёне.
- Вараб’ёва, Т.А. Рэкорды і перамогі сёлетняга жніва / Т.А. Вараб’ёва ; гутарыў Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 жніўня (№66). С. 3 : фат. Гутарка з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццянай Анатольеўнай Вараб’ёвай пра вынікі жніва.
- Васютовіч, В.У. Стабільнасць, стараннасць, самаадданасць / В.У. Васютовіч ; гутарыла Алена Зялевіч / Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 3 : фат. Інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама В.У. Васютовіч пра вынікі працы, з якімі падышлі да свайго прафесійнага свята аграрыі Пружаншчыны.
- Каляда, Г. Здзівіў Дзівін хлебаробаў / Галіна Каляда ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 верасня (№74). С. 1, 3 : фат. Пра ўдзел Пружанскай дэлегацыі на абласных Дажынках у аграгарадку Дзівін, што на Кобрыншчыне.
- Лаўрыновіч, С. Доўгіх гадоў жыцця, Сцяпан Міхайлавіч! Станіслаў Лаўрыновіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 ліпеня (№59). С. 13 : фат. 20 ліпеня адзначыў свой 90-гадовы юбілей ветэран меліярацыі раёна Сцяпан Міхайлавіч Адамчук.
- Мароз, М. “У ветэрынарыі не месца рамантыкам” / М. Мароз ; гутарыла Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 27 верасня (№77). С. 12 : фат. Гутарка з ветэрынарным урачом-тэрапеўтам пра асаблівасці яе прафесіі.
П 462 Сельска-гаспадарчыя прадпрыемствы і ўстановы
- Архуцік, М. 30 сезонаў за штурвалам камбайна / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 1, 3 : фат. Пётр Пятровіч Мартынюк з ААТ “Айчына” стаў лепшым на Брэстчыне сярод камбайнёраў, прымаў удзел у абласных “Дажынках”.
- Архуцік, М. Бацькоўскі дом – надзейны прыставак / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 ліпеня. С. 4 : фат. Пра начальніка цэха свінагадоўлі ААТ “Жураўлінае” Мікалая Міхайлавіча Лапука, імя якога занесена на Дошку гонару Пружанскага раёна.
- Архуцік, М. Гарачы час для садаводаў / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№76). С. 1,2 : фат. Пра прамысловы сад з кропельным арашэннем інтэнсіўнага тыпу ў ААТ “Жураўлінае”.
- Архуцік, М. Заўсёды ў лідарах / Мікола Архуцік ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня (№61). С. 3 : фат. Уборачная кампанія ААТ “Ружаны-Агра”. Пра асноўныя накірункі дзейнасці сельгаспрадпрыемства.
- Архуцік, М. Зашуміць пшаніца залатая / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 верасня (№74). С. 2 : фат. Пра ўраджайнасць збожжавых культур і рапсу ААТ “Агра-Калядзічы” у 2020 годзе.
- Архуцік, М. Лідары сярод маладых / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 3 : фат. Сёлета ААТ “Мурава” ў ліку першых сярод гаспадарак раёна завяршыла жніво.
- Архуцік, М. Нашы двухтысячнікі / Мікола Архуцік ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 жніўня (№64). С. 3: фат. Першым намалаціў дзве тысячы тон збожжа экіпаж “КЗС-1218” ААТ “Жураўлінае”.
- Архуцік, М. Рэкорды Вялікага Сяла / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 жніўня (№62). С. 1, 5 : фат. На палетках ААТ “Велькасельскае Агра” адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне аграрыяў Пружанскага раёна, якія першымі ў вобласці намалацілі 100000 тон збожжа.
- Архуцік, М. “Тысячнікі” прапісаліся ў “Жураўліным” / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 ліпеня (№60). С. 1, 3 : фат. Першымі намалацілі тысячу тон збожжа экіпажы ААТ “Жураўлінае”.
- Вакульская, М. Адказныя за сушку / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 3 : фат. Пра калектыў зернесушыльнага комплексу ЗСК-80 ААТ “Ружаны-Агра”.
- Вакульская, М. Вектар развіцця ААТ / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 ліпеня (№91). С. 4 : фат. Пра адну з самых буйных і перадавых гаспадарак Брэстчыны ААТ “Ружаны-Агра”, дырэктар А.М. Бурдук.
- Вакульская, М. Паклікалі льняныя палеткі / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 3 : фат. Аб стане спраў на ААТ “Пружанскі льнозавод”, пра аб’ёмы сёлетняй пасяўной, кадры, тэхніка і інш.
- Курец, А. Жильё и зарплата – главные аргументы / Александр Курец ; фото Павла Богуша // Сельская газета. 2020. 29 декабря (№149). С. 11 : фот. В ОАО «Агро-Колядичи» Пружанского района о кадрах заботятся особо и преуспевают в экономике.
- Курец, А. Лен легок на поклон / Александр Курец // Народная газета. 2020. 21 жніўня (№34). С. 13. Льнозаводческая отрасль Брестчины, ОАО «Пружанский льнозавод».
- Муха, Ф.Ф. Как оживает Ровбицк / Федор Муха ; фото Влада Сорокина // Заря. 2020. 23 декабря (№103). С. 20 : фот. О том, какими путями в ОАО “Ровбицкое” решаются финансовые проблемы.
- Орлова, И. Невелик золотник, да дорог / Ирина Орлова ; фото Марины Лешкевич // Заря. 2020. 12 сентября. С. 10-11 : фот. Об ОАО “Мурава”, о руководителе и сотрудниках, об направлениях деятельности.
- Рашупкин, А. КФХ “Титул-Агро”: ягоды, яблоки и эволюция белорусского фермерства / Александр Рашупкин // Белорусское сельское хозяйство. 2020. №7. С. 20-25. О работе КФХ “Титул-Агро” Пружанского района.
- Сідарэнка, А. ААТ “Агра-Калядзічы”: магчымасці супадаюць з жаданнямі / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 5 : фат. Пра эканамічныя паказчыкі ААТ “Агра-Калядзічы”, кадравы склад прадпрыемства.
- Шпарла, У. Годна жыць, годна працаваць / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны , 2020. 16 снежня (№100). С. 4 : фат. Пра галоўнага бухгалтара ААТ “Пружанскае” Марыю Іванаўну Ахрамчук.
- Шпарла, У. Знак якасці Панкратава / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 4 : фат. Пра слесара-рамонтніка Мікалая Рыгоравіча Панкратава, які 26 гадоў адпрацаваў на ААТ “Пружанскі льнозавод”.
П 465 Лесаводства
- Вакульская, М. Ахова працы павінна быць на вышыні / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 4 : фат. Пра начальніка бюро па ахове працы ДЛГУ “Пружанскі лясгас” Дзмітрыя Радзівончыка.
- Вакульская, М. Дрэва пачынаецца з саджанца / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 5 : фат. Пра вырошчванне лесапасадачнага матэрыяла Пружанскім лясгасам.
- Жалнерчык, У.У. “Наш лес – наш лёс” / У.У. Жалнерчык ; гутарыла Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 4 : фат. Гутарка з дырэктарам ДЛГУ “Пружанскі лясгас” У.У. Жалнерчыкам.
- Сідарэнка, А. Выпрабаванні на трапнасць / Алег Сідарэнка ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 жніўня (№68). С. 4 : фат. Традыцыйныя раённыя спаборніцтвы па трапнасці сярод членаў ГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” прайшлі на Пружаншчыне.
П 47 Гандаль. Грамадскае харчаванне. Бытавое абслугоўванне. Гандлёвая кааперацыя
- Сідарэнка, А. “Аранчыцкае ХПП”: калектыў невялікі, ды трывалы / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 6 : фат. Пра тое, як працуе “Аранчыцкае ХПП”.
- Сідарэнка, А. Смаката па-пружанску! / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 снежня (№98). С. 1, 2 : фат. Пружанскія хлебапёкі ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2020”.
- Сідарэнка, А. Экзамен на трываласць здавалі раённыя кааператары / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня (№61). С. 1, 2 : фат. Абласны семінар-нарада прайшоў на базе Пружанскага райспажыўтаварыства.
- Сядова, І. Від на “сёмы” магазін / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй – прадуктовая крама “Меркурый”, што на рагу Кастрычніцкай і Чырвонаармейскай у Пружанах, у сярэдзіне 1970-х.
- Сядова, І. Дзіцячы магазін і яго наведвальнікі / Ірына Сядова ; фота з архіва Наталлі Андрусевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй – Дзіцячы магазін, які размяшчаўся па вуліцы Р. Шырмы насуперак гімназіі.
П 5 Ахова здароўя
- Барысюк, В.П. “Мінімум кантактаў, максімум дыстанцыі” / Вольга Барысюк ; падрыхтавала Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 кастрычніка (№82). С. 5. Загадчыца Пружанскай паліклінікі Вольга Барысюк расказвае пра эпідэмію каранавіруса, сацыяльнае дыстанцыраванне, меры стрымання інфекцыі.
- Браніцкая, А. З жаданнем прысвяціць сябе медыцыне / Анастасія Браніцкая ; гутарыла Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 верасня (№71). С. 12 : фат. Гутарка з урачом-эпідэміёлагам ДУ “Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпіядэміялогіі” Анастасіяй Браніцкай пра яе выбар прафесіі, асаблівасці навучання і працы.
- Вакульская, М. Апладысменты – медыкам! / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 жніўня (№62). С. 1, 6 : фат. У гарадскім Палацы культуры ўшанавалі медыкаў з нагоды прафесійнага свята і за значны ўклад у справу барацьбы з COVID-19.
- Вакульская, М. Совсем другая поликлиника! / Марина Вакульская ; фото Сергея Талашкевича // Заря. 2020. 4 ноября. С. 6 : фот. После капитального ремонта в Пружанах открылась стоматологическая поликлиника.
- Вакульская, М. Стаматалогія: даступна і якасна / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 1, 2 : фат. Пасля капітальнага рамонту ў Пружанах адкрылася стаматалагічная паліклініка.
- Дараневіч, В.М. Віктар Дараневіч: “Якасць вашага здароўя – наша задача” / В.М. Дараневіч ; гутарыла Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 20 чэрвеня (№49). С. 4. Гутарка з галоўным урачом Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы В.М. Дараневічам, да Дня медыцынскіх работнікаў.
- Дараневічам, В.М. Складаемыя здароўя і дэмаграфічнай бяспекі / В.М. Дараневіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 3. З даклада галоўнага ўрача УАЗ “Пружанскай ЦРБ” В.М. Дараневіча пра рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады.
- Зялевіч, А. Адна каманда / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 20 чэрвеня (№49). С. 5 : фат. Хараўская амбулаторыя агульнай практыкі – адна з дзесяці ўстаноў раёна, занесеных сёлета на раённую Дошку гонару.
- Зялевіч, А. Мэта адна – здароўе людзей / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 5 : фат. Пра медсястру агульнай практыкі Шарашоўскай гарадской бальніцы Таццяну Рыгораўну Кацко.
- Зялевіч, А. Таццяна Фасевіч: “Хто, калі не мы?” / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 5 : фат. Пра старшую медыцынскую сястру Шарашоўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяну Аляксандраўну Фасевіч, якая атрымала падзяку ад Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь.
- Карпечкин, В.И. Феномен «Ружанского» / Владимир Карпечкин // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 11 фот. Об уникальных возможностях курортно-реабилитационного центра «Ружанский». История местечка «Ружа Хутар».
- Пашкевіч, К. Загояць усе раны, акрамя сардэчных / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 ліпеня (№59). С. 11 : фат. У кабінеце прыгажосці і здароўя сям’і Пучынскіх з’явіліся яшчэ дзве навінкі: лямпа-біяптрон і апарат для мікранідлінгу.
- Трапязон, Я. Паступіць складана, а вучыцца… / Яўгенія Трапязон ; Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 13 : фат. Чым займаецца фармацэўт-правізар і як паступіць на такую спецыяльнасць расказвае намеснік загадчыка Пружанскай ЦРА №7.
П 6 Культура. Асвета
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 2 : фат. Пра дырэктара кінатэатра “Спадарожнік” Уладзіміра Люсько.
- З песняй па жыцці // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 ліпеня (№56). С. 7 : фат. Успаміны ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Смаляначка” пра былога дырэктара Смаляніцкага дома культуры, першага кіраўніка фальклорнага гуртка Зінаіду Дзмітрыеўну Карпыза да 85-гадовага юбілея.
- Зялевіч, А. Усё ў тваіх руках! / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 лістапада (№94). С. 6 : фат. Юныя пружанцы з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у абласным конкурсе юных майстроў “Усё ў тваіх руках”.
П 63 Асвета
- Архуцік, М. Першы настаўнік і першы ўрок / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 1 : фат. На першае працоўнае месца настаўніка пачатковых класаў ДУА “Зеляневіцкі ВПК дзіцячы сад-БШ” прыйшоў Дзяніс Аляксеевіч Дзеранчук.
- Басак, В. Для ўсіх заставацца загадкай… / Вольга Басак; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 4-5 : фат. Пра настаўніцу пачатковых класаў, лагапеда прыватнай школы “Планета ведаў” Наталлю Васільеўну Валасевіч.
- Басак, В. Работа над памылкамі бацькоў / Вольга Басак ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 снежня (№101). С. 6 : фат. Настаўніца пачатковых класаў, лагапед прыватнай школы “Планета ведаў” Наталля Васільеўна Валасевіч дзеліцца парадамі, як выхаваць паспяховых і самастойных дзяцей.
- Вакульская, М. Адсвяткавалі прыгожа / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 3. У дзень паветрана-дэсантных войскаў былыя воіны-дэсантнікі прыехалі з падарункамі да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра п. Сонечны.
- Зялевіч, А. Валянціна Яцук: “Кожны заслугоўвае павагі” / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 жніўня (№68). С. 5 : фат. Пра настаўніцу пачатковых класаў Шчарчоўскага ВПК “Валянціну Леанідаўну Яцук, якая з’яўляецца прадстаўніцай цэлай дынастыі педагогаў.
- Зялевіч, А. Вядзе ў аркестры духавым труба… / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 4 : фат. Пра духавы аркестр Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, якім шмат гадоў кіруе выдатны патомны музыкант Аляксандр Якаўлевіч Малайчук.
- Зялевіч, А. Дастаткова яблыку на галаву зваліцца і новы закон адкрыты? / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 снежня (№96). С. 4 : фат. Вучань 11 класа гімназіі Андрыян Зарэчны – пастаянны ўдзельнік школьнага інтэлектуальнага руху, пераможца шматлікіх алімпіяд па фізіцы і матэматыцы.
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 3 : фат. Пра дырэктара ДШМ імя Р.Р. Шырмы Вераніку Крылову.
- Зялевіч, А. З навукай у будучыню / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 снежня (№101). С. 5 : фат. Навучэнцы 11 класа Шарашоўскай сярэдняй школы Дзмітрый Янушкевіч і Аляксандр Рабчук прынялі ўдзел у конкурсе даследчых работ “З навукай у будучыню!” і сталі лепшымі ў секцыі “Інфарматыка”.
- Зялевіч, А. Зачаравалі “Самацветы” / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 лістапада (№90). С. 6 : фат. На Міжнародным маладзёжным конкурсе танцавальнага майстэрства “Славянскія самацветы 2020” вялікага поспеху дамагліся юныя пружанскія танцоры.
- Зялевіч, А. “Лічы зоркі і загадвай жаданні” / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 1, 5 : фат. Пра выхавальніцу Шарашоўскага яслі-сада №13 Ірыну Юр’еўну Нежывінскую.
- Зялевіч, А. “Наш дэвіз: не спыняцца” / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 1, 5 : фат. Пра настаўніцу геаграфіі і біялогіі Хараўской сярэдняй школы Святлану Сцяпанаўну Чабацько.
- Казарэз, І.А. З новым годам! Навучальным / І.А. Казарэз ; гутарыў Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 1, 3 : фат. Гутарка з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама І.А. Казарэз аб гатоўнасці да 2020-2021 навучальнага года.
- Карваш, І. “Цяжэй за ўсё працаваць з бацькамі” / Ірына Карваш ; гутарыла Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 12 : фат. Гутарка з сурдапедагогам Ірынай Карваш, якая працуе настаўнікам-дэфектолагам у Слабадскіх яслях-садзе і СШ, пра выбар прафесіі і яе асаблівасці.
- Леоненко, Л. Талант педагога и руководителя / Любовь Леоненко // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 5 : фат. Памяти Виктора Васильевича Омельянчука – ответственного учителя, мастера педагогического труда, руководителя Новоселковского УПК.
- Памяці калегі, настаўніка, сябра / калектыў СШ №5 г. Пружаны // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№92). С. 13. Пайшоў з жыцця настаўнік СШ №5 Юрый Уладзіміравіч Леўчук.
- Пашкевіч, К. 1000 долараў – “апшыфрам” з Харавы / Кацярына Пашкевіч / Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 3 : фат. Праект “АП ПДР” каманды ДУА “Хараўская сярэдняя школа” па выніках мінулага года прызнаны лепшым у Брэсцкай вобласці.
- Пашкевіч, К. Узнагароды атрымалі педагогі / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 7 кастрычніка (№80). С. 1, 2 : фат. Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка адбыўся ў Палацы культуры. Лепшыя з лепшых атрымалі не толькі віншаванні, але і ўзнагароды за сваю плённую і адказную працу.
- Сідарэнка, А. Будзь гатовы да мірных спраў / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 верасня (№76). С. 6 : фат. Члены піянерскай дружыны імя Веры Харужай СШ №3 выступілі са справаздачай і прынялі ў свае рады 39 новых удзельнікаў.
- Смайлік, А. Танец як мова душы / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 ліпеня (№58). С. 6 : фат. Пра выкладчыцу харэаграфічнага аддзялення Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Шырмы Вікторыю Юр’еўну Борнік.
- Сядова, І. Бакуноўская школа ў 1950-я гады / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 верасня (№71). С. 13 : фат. Пра гістарычны фотаздымак 1950-х гадоў, вёска Бакуны (Велікасельскія), пра школу і ўмовы навучання ў пасляваенны час.
- Сядова, І. Юныя чытачы школы-інтэрната / Ірына Сядова ; фота Анатолія Міхайлавіча Ганчарова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня. С. 13 : фат. Пра фатаграфію 1964 года на якой школьнікі рыхтуюцца да чытацкай канферэнцыі. З архіва былой настаўніцы Пружанскай школы-інтэрната Эльвіры Васільеўны Зелянкевіч.
- Шпарла, У. Аграрна-тэхнічны каледж: заўсёды запатрабаваны / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 4. Пра вынікі ўступнай кампаніі ў Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж, лічбы прыёму на розныя спецыяльнасці.
- Шпарла, У. Клапатлівая мама для сваіх выхаванцаў / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 кастрычніка (№85). С. 3 : фат. Пра выхавальніцу дзіцячага садка №9 г. Пружаны Н.М. Плеска.
- Шпарла, У. Лепшыя ў рэспубліцы! / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 6 : фат. Навучэнцы Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Валерый Кавалевіч і Павел Раманчук занялі прызавыя месцы на чацвёртым рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “WorldSkillsBelarus 2020”.
- Шпарла, У. Лідары з Харавы / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 1, 12 : фат. Вучні Хараўской СШ сталі ўдзельнікамі традыцыйнага абласнога збору “Лідар-патрыёт”.
- Шпарла, У. Па размеркаванні – у дзіцячы садок / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 12 : фат. Пра выхавальніцу дзіцячага садка №9 г. Пружаны Наталлю Лапука, для якой гэта першае працоўнае месца.
- Шпарла, У. Трэба думаць аб’ектыўна / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 кастрычніка (№86). С. 7 : фат. Пра каманду інтэлектуалаў з Хараўской сярэдняй школы, якія ў мінулым годзе занялі 1 месца ў раённым этапе абласнога сінхроннага турніру па гульнях “Што? Дзе? Калі?”, 1 месца ў раённым і 2 месца ў абласным піянерскім квізе.
- Шпарла, У. Хлопец, які ведае / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 12 : фат. Дзевяцікласнік Хараўской СШ Арцём Зыбін – школьны актывіст і выдатнік, стаў удзельнікам рэспубліканскага тэлепраекта “Я ведаю”.
- Шпарла, У. Чым дзіця заняць? У гурток запісаць! / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 верасня (№77). С. 11. Пра тое, якія гурткі і секцыі працуюць сёння ў Пружанах.
- Ярмашэвіч, А.М. Школа пачынаецца з прыгажосці / А.М. Ярмашэвіч ; гутарыла Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 жніўня (№66). С. 1, 5 : фат. Гутарка з дырэктарам Шаняўской СШ імя Міколы Засіма А.М. Ярмашэвіч.
П 64 Культурна-асветніцкая работа
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 2 : фат. Пра метадыста ДУК “Пружанская цэнтралізаваная клубная сістэма” Вольгу Зінкевіч.
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 3 : фат. Пра дырэктара гарадскога Палаца культуры Аксану Кавалевіч.
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 3 : фат. Пра дырэктара ДУК “Пружанская цэнтралізаваная клубная сістэма” Вольгу Шэпель.
- Жук, Г. “У культуру ідуць толькі па закліку душы” / Ганна Жук ; гутарыла Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 6 : фат. Гутарка з рэжысерам Пружанскага Палаца культуры Ганнай Жук.
- Смайлік, А. Новая прастора – новая эпоха / Алеся Смайлік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 5. 60 гадоў таму быў узведзены будынак Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, гісторыя ўстановы.
- Шпарла, У. Танцуюць усе! “Лебядзіна возера на пружанскі лад / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 кастрычніка (№82). С. 1, 4 : фат. Святочны канцэрт і ўзнагароджванне лепшых культработнікаў з нагоды Дня работнікаў культуры адбылося ў Палацы культуры.
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”
- Каўтанюк, М. Кантры стыль “па-пружанску” / Марына Каўтанюк // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 13. Пра цікавы прадмет, які захоўваецца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, — струнны інструмент банджа.
- Каўтунюк, М. Любімы алімпійскі талісман / Марына Каўтунюк // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№93). С. 11. Аповед пра значок “Алімпійскі Мішка” – адзін з 124 экспанатаў фалерыстычнай калекцыі музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.
- Сысаляціна, А. Арыфмометр “Фелікс-М” / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 снежня (№97). С. 12. Пра цікавы прадмет, які захоўваецца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, арыфмометр “Фелікс-М”.
- Сысаляціна, А. Бульётка, або чайнік-самавар / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 11. Пра цікавы прадмет, які захоўваецца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” — бульётку.
- Сысаляціна, А. Зямлі маёй мінулы час… / Арына Сысаляціна ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 верасня (№70). С. 8 : фат. У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося адкрыццё персанальнай выставы Анатоля Жалудко “Зямлі маёй мінулы час…”.
- Сысаляціна, А. “Крыжовы шлях” варанілавіцкай іконы / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 20. Пра ўнікальны экспанат музея-сядзібы “Пружанскі палацык” – фрагмент надбрамнай драўлянай разной іконы “Таемная вячэра”, якая ў свой час узвышалася над Царскай брамай Спаса-Праабражэнскай царквы ў Варанілавічах.
- Сысаляціна, А. Літары адчуваць – і чытаць / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 27 чэрвеня (№51). С. 13. Пра цікавы прадмет, які ў 2011 г. папоўніў фонды Пружанскага палацыка – друкарская машынка для сляпых “BLISTA” (сяр. ХХ ст.).
- Сысаляціна, А. Хлебная дзяжа / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 13 : фат. Пра цікавы прадмет побыту, які захоўваецца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, — дзежка і для чаго яна прызначалася.
- Яскевіч, С. На ўсе Пружаны – палацык / Святлана Яскевіч ; фота аўтара // Звязда. 2020. 4 лістапада. С. 1, 8 : фат. Музей-сядзіба, што стала культурным брэндам райцэнтра, зараз дэманструе драўляную ікону XVI стагоддзя “Таемная вячэра” майстра з вёскі Варанілавічы.
П 642 Бібліятэкі
- Адамчук, В. Мне выпала шчасце тут нарадзіцца / Валерыя Адамчук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 верасня (№72). С. 2. 1 верасня ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае Мікалаю Васільевічу Тарасюку, славутаму разьбяру па дрэве, які жыў і тварыў у вёсцы Стойлы.
- Адамчук, В. Разам з добрай кнігай / Валерыя Адамчук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 жніўня (№68). С. 6 : фат. Пра падвядзенне вынікаў чытацкага конкурсу “Лета з добрай кнігай” у дзіцячай бібліятэцы.
- Антончык, А. Беларускай Лаўры – 500! / Алена Антончык // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 4. У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшоў духоўны вечар, прысвечаны 500-годдзю Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра.
- Антончык, А. Душы мацярынскай святло / Алена Антончык // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 кастрычніка (№82). С. 3. Да Дня маці супрацоўнікі Ліноўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавалі літаратурна-музычную імпрэзу “Святло мацярынскай любові”.
- Антончык, А. Пра здаровы лад жыцця / Алена Антончык // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 6. У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшлі чарговыя пасяджэнні маладзёжнага клуба па здаровым ладзе жыцця “Формула здароўя”.
- Вакульская, М. Душы цудоўныя імкненні… / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча //Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 3 : фат. Пра дырэктара Пружанскай раённай бібліятэкі імя М. Засіма Таццяну Гуторкіну.
- Зялевіч, А. Вольга Кумакова: “Кніга дапамагае думаць і не здавацца” / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 4 : фат. Пра намесніка дырэктара Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма Вольгу Вадзімаўну Кумакову, пра яе выбар прафесіі.
- Зялевіч, А. Стварыць дом мары / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 4 : фат. Праект “Ствары свой дом мары – прыроду зберажы” Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэуі імя М. Засіма быў прызнаны лепшым на рэспубліканскім конкурсе “Моладзь на шляху да зялёнага развіцця”.
- Кумакова, В. Дзяды, ці Як аднавіць сувязь з родам? / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 студзеня (№90). С. 5. 3 лістапада супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма расказалі навучэнцам Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа аб адным з важных святаў у Беларусі – Дзядах.
- Кумакова, В. Залатое кальцо Пружаншчыны / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 лістапада (№94). С. 8. Завочнае падарожжа па храмах Пружаншчыны для карыстальнікаў арганізавалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма разам з настаяцелямі храмаў Пружанскага раёна.
- Кумакова, В. Невядомыя подзвігі праваслаўных святароў падчас Вялікай Айчыннай вайны / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 4. Гадзіна ўспамінаў пад такой назвай прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма.
- Кумакова, О.В. О тех, кто видит сердцем / Ольга Вадимовна Кумакова // Читаем, учимся, играем. 2020. Вып. 7. С. 70-75. Сценарий мероприятия об удивительных людях с ограниченными возможностями здоровья.
- Кумакова, В. Пабывалі на “Востраве скарбаў” / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 лістапада (№90). С. 6. Забаўляльнае мерапрыемства ў выглядзе “пірацкай вечарыны” “Востраў скарбаў” прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
- Кумакова, В. Трыбуна свету – ААН / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 сакавіка (№86). С. 4. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма студэнты Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа на ўроку прававых ведаў бліжэй пазнаёміліся з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.
- Кумакова, В. Эканоміка і мы / Вольга Кумакова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 7 кастрычніка (№80). С. 5. У рамках праграмы “Школа прававых ведаў” Пружанскай ЦРБ імя М. Засіма юнакі прынялі ўдзел у эканоміка-прававой гульні “Эканоміка і мы”.
- Макарчук, В. Вечна жывое слова / Вольга Макарчук // Бібліятэка прапануе. 2020. №9. С. 2-6 : фат. Папулярызацыя айчыннага прыгожага пісьменства ў бібліятэках Пружанскай ЦБС.
- Смайлік, А. Любоў да кнігі і чытача / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 6 : фат. Ліноўская сельская бібліятэка, якая прызнана лепшай бібліятэкай раёна, трапіла на раённую Дошку гонару.
- Смайлік, А. Ствары дом сваёй мары / Алеся Смайлік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (102/103). С. 21 : фат. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма падвялі вынікі конкурсу праектаў “Ствары дом сваёй мары”.
- Шпарла, У. Вялікі механізм, што служыць чытачам / Уладзіслаў Шпарла : фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 5 : фат. 80-гадовы юбілей Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма, пра гісторыю ўстановы і сённяшні дзень.
- Шпарла, У. Пружанскай бібліятэка – на You Tube / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 студзеня (№90). С. 5. Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запусціла ўласны You Tube-канал.
- Яскевіч, С. У выхадныя, бывае, чарга стаіць / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 4 верасня (№172). С. 1, 15 : фат. Ліноўская сельская бібліятэка, якая прызнана лепшай бібліятэкай раёна, трапіла на раённую Дошку гонару.
П 66 Фізічная культура і спорт
- Зялевіч, А. Быць здаровым – гэта модна, быць модным – гэта здорава! / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 28 лістапада (№95). С. 5 : фат. Трэці год у Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе аматарскае аб’яднанне “Фітнес-клуб “Страйняшкі”.
- Ільяшэвіч, І. “Ставіць мэту і ісці да яе” / Ілья Ільяшэвіч ; Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 лістапада (№93). С. 11 : фат. Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч, які займаецца з пружанскімі хлопчыкамі ў ДЮСШ №2, расказвае пра свой шлях у прафесію.
- Пашкевіч, К. Моцнае плячо сяброўскай дапамогі / Кацярына Пашкевіч ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 14 : фат. Пружанскае аддзяленне Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў па веласпорце атрымала спонсарскую дапамогу ад былых выхаванцаў.
- Пашкевіч, К. Першы гол у новыя вароты / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 ліпеня (№58). С. 1, 2. У Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на стадыёне СШ №1 была ўрачыста адкрыта міні-футбольная пляцоўка.
- Сідарэнка, А.М. Шчаслівыя імгненні лета / Алег Сідарэнка ; фота Таццяны Мешчараковай // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 жніўня (№64). С. 5 : фат. Насычай стала другая профільная змена ў аздараўленчым лагеры “Юны турыст”.
- Смайлік, А. Калі ўзрост і вага не маюць значэння / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 чэрвеня (№50). С. 5 : фат. Пра развіццё варкаўтнага руху ў Пружанах.
- Шпарла, У. Ва ўсю сілу! / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 17 : фат. Аматарскі чэмпіянат па жыме лежачы прайшоў у Пружанах.
- Шпарла, У. Дужыя целам / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 11 : фат. Адкрыты турнір Street Workout прайшоў у Пружанах.
- Шпарла, У. Лепшыя на міжнародных спаборніцтвах / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 14 : фат. Пружанскія фігурысты паказалі бліскучыя вынікі на міжнародным турніры па фігурным катанні “Ice Star 2020”.
- Шпарла, У. Не здраджваць сабе і… гімнастыцы / Уладзіслаў Шпарла ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 4 : фат. Пра 80-гадовага трэнера па гімнастыцы Людмілу Мікалаеўну Зелянееву, якая працуе ў Лядовым палацы.
- Шпарла, У. Поспех пружанскіх фігурыстаў / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 кастрычніка (№85). С. 4 : фат. Пружанскія фігурысты паказалі бліскучыя вынікі на адкрытым раённым першанстве па фігурным катанні.
- Шпарла, У. “Старты надзей” : даплыць да высокіх дасягненняў / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№76). С. 4 : фат. Трэці этап абласнога турніру па плаванні “Старты надзей” на прызы Беларускай федэрацыі плавання прайшоў у басейне Воднага палаца.
Турызм
- Суслова, Н.В. Подсказано природой / Надежда Суслова ; фото из архива Наталии Грицко // Алеся. 2020. № 9. С. 20-21 : фот. Бизнес-инициатива «Журавіная птушка» Наталия Грицко направлена на возрождение чернолощёной керамики, а также на сохранение гастрономических традиций Пружанского региона.
П 68 Друк
- Шпарла, У. Наперад – без страху і шкадавання / Уладзіслаў Шпарла ; гутарыла Кацярына Салаўцова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 снежня (№101). С. 12. Гутарка з карэспандэнтам газеты “Раённыя будні” Уладзіславам Шпарлам пра яго шлях у прафесію.
П 69 Рэлігія
- Вакульская, М. Добра, ды можна лепш наладзіць супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 3. На пасяджэнні камісіі па садзейнічанні кантролю за выкананнем заканадаўства пра свабоду сумлення і рэлігійныя арганізацыі разглядаліся пытанні супрацоўніцтва райвыканкама з Пружанскім благачыннем праваслаўнай царквы на 2017-2020 гады.
- Зялевіч, А. Лесвіца ў храм / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 6 : фат. Святары Пружаншчыны ўзгадваюць пра свой першы духоўны вопыт і шлях у храм.
- Зялевіч, А. “Любіце людзей і ўсё даруйце. Так выканаеце закон Божы” / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 4-5 : фат. Пра лёс сям’і жыхаркі Шарашэва Веры Іванаўны Амяльянец, якая перажыла рэпрэсіі, вайну, але захавала веру ў Бога і старую сямейную Біблію.
- Зялевіч, А. Пабудаваная на каменні / Алена Зялевіч ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 11 ліпеня. С. 5 : фат. (Заканчэнне будзе). З гісторыі Крыжаўзвіжанскай царквы, што ў вёсцы Зельзін.
- Зялевіч, А. Пабудаваная на каменні / Алена Зялевіч ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 ліпеня (№56). С. 5 : фат. (Заканчэнне. Пачатак у №55). З гісторыі Крыжаўзвіжанскай царквы, што ў вёсцы Зельзін.
- Зялевіч, А. Цудоўныя спевы прыходскага хору / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 кастрычніка (№84). С. 8 : фат. На 39-ым Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі “Гайнаўка-2020” першае месца заняў вакальны ансамбль “Амафор”.
- Носка, М. Аляксей Русецкі: святар, ваяр і веры руплівец / Міхаіл Носка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 верасня (№73). С. 11 : фат. (Працяг будзе). Пра легендарнага пастыра Праваслаўнай царквы, былога настаяцеля Свята-Аляксандра Неўскага сабора, мітрафорнага протаіерэя Аляксея Русецкага.
- Носка, М. Аляксей Русецкі: святар, ваяр і веры руплівец / Міхаіл Носка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 верасня (№74). С. 5 : фат. (заканчэнне. Пачатак у №73). Пра легендарнага пастыра Праваслаўнай царквы, былога настаяцеля Свята-Аляксандра Неўскага сабора, мітрафорнага протаіерэя Аляксея Русецкага.
- Носка, М. На варце веры і праваслаўя / Міхаіл Носка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 18 : фат. Пра аднаго з лепшых прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства ХХ стагоддзя на Пружаншчыне – святара Канстанціна Пілінкевіча.
- Паўловіч, М. “Маліцеся, працуйце, любіце, даруйце…” / Марыя Паўловіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 6 : фат. Пра гісторыю варанілавіцкага прыхода.
- Папоў, Д. Глядзі на Яго славу, дружа! / Дыянісій Папоў ; фота Ірыны Сядовай // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 жніўня (№66). С. 4 : фат. Успаміны пра айца Валерыя Крашчука, які без малога 30 гадоў нёс царкоўнае паслушэнства настаяцеля Свята-Крыжаўзвіжанскага храма, што ў вёсцы Аранчыцы.
- Смайлік, А. Кветкавы крыж Ефрасінні Полацкай / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 кастрычніка (№84). С. 4 : фат. Рэдкай прыгажосці кветнік у выглядзе шасціканцовага крыжа Ефрасінні Полацкай каля пружанскага Свята-Мікалаеўскага храма.
- Церахава, В. “Паляцелі ў подыху зямным карагоды гукаў медналістых…” / Вера Церахава ; фота з архіву рэдакцыі // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 15 : фат. Гісторыя царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Лыскаве, пра ўнікальныя званы і званароў.
- Шпарла, У. Ляцяць у неба арэлі… / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 жніўня (№67). С. 1. фат. Гульнёвая пляцоўка для дзяцей з’явілася ля касцёла Унебаўзяцця Святой Панны Марыі ў Пружанах.
П 7 Мастацтва
- Гогаль, С. Сардэчная творчасць / Святлана Гогаль // Заря. 2020. 19 снежня (№102). С. 16. Пра персанальную выставу народнага майстра з Пружанскага раёна Марыі Кулецкай, прымеркаваную да яе 70-гадовага юбілею.
- Зялевіч, А. Малюе сэрца, а не рука… / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 снежня (№100). С. 4. Юбілейная выстава творчых работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь М.М. Кулецкай адкрылася ў малой выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра.
- Зялевіч, А. Танцы на палянцы / Алена Зялевіч ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня (№76). С. 6 : фат. Майстар-клас па вырабу эка-лялек з травы прайшоў ва ўзорнай студыі “Шклінка-маляванка”, якая працуе ў Палацы культуры пад кіраўніцтвам Марыі Мікалаеўны Кулецкай.
- Кудрэйка, Н. Па слядах даследчых экспедыцый / Надзея Кудрэйка // Культура. 2020. №41. С. 7 : фат. Творчая спадчына народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка прадстаўлена на юбілейнай выставе “Па слядах музейных экспедыцый” Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
- Паляшчук, А. Кожнаму месяцу – па выцінанцы / Алена Паляшчук ; фота з архіва рэдакцыі // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 жніўня (№68). С. 4 : фат. У “Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў” пачала працаваць першая персанальная выстава работ народнага майстра Беларусі і жыхара Ружан Юрыя Малышэўскага.
- Пружанская кераміка // Краязнаўчая газета. 2020. №36. С. 8. Звесткі паводле “Малай краязнаўчай энцыклапедыі”.
- Сядова, І. Галоўны талент – захапленне прыгожым / Ірына Сядова ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 7 : фат. Пра свае захапленні і ўменні Марыя Мікалаеўна Кулецкая расказала падчас імпрэзы, наладжанай у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма.
- Церахава, В. Мастак, фотамайстар, чарцёжнік… / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 12 : фат. 200 гадоў з дня нараджэння Люцыяна Крашэўскага – беларускага мастака, фатографа, удзельніка паўстання 1863-1864.
- Шыцька, Я. Пошукі-вандроўкі па Берасцейскім краі / Яўгенія Шыцька ; фота Святланы Сасоннай // Літаратура і мастацтва. 2020. №32. С. 1, 4. Творчая спадчына народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка прадстаўлена на юбілейнай выставе “Па слядах музейных экспедыцый” Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
П 71 Дойлідства
- Вакульская, М. Кажаны з ружанскіх падзямелляў / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 верасня (№74). С. 6 : фат. Міжнародная навуковая экспедыцыя наведала Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і падзялілася вынікамі даследаванняў.
- Вакульская, М. Падзенне чырвонай вежы / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 ліпеня (№60). С. 4 : фат. У Пружанах узарвалі старую воданапорную вежу каля СШ №4.
- Зялевіч, А. Віншаванні для Марыі Мікалаеўны / Алена Зялевіч ; фота з архіва дзіцячай бібліятэкі // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 лістапада (№94). С. 6 : фат. 70-гадовы юбілей адзначае народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Мікалаеўна Кулецкая.
- Зялевіч, А. Славутыя землякі: абнаўленне гісторыі / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 1, 4. Пра рэстаўрацыйныя работы над вялікім пано “Знакамітыя землякі” над ЗАГСам.
- Свірын, І. Выжываюць толькі прафесіяналы / Ілья Свірын // Культура. 2020. 25 кастрычніка (№36). С. 5. Пра новыя формы работы музея “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
- Яскевіч, С. Былы тэатр Сапегаў набывае абрысы / Святлана Яскевіч ; фота Валерыя Караля // Звязда. 2020. 5 снежня (№238). С. 7 : фат. Пра рэстаўрацыйныя работы на ўсходнім корпусе Ружанскага палаца.
П 75 Музыка
- Гадуйка, І. З крыніц спрадвечных / Ірына Гадуйка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 26 жніўня (№68). С. 8 : фат. Калектыў народнага аматарскага аб’яднання “Смаляначка” прыняў удзел у ХІХ раённым свяце фальклорнага мастацтва.
- Галоўка, С.А. Віленская партытура Рыгора Шырмы / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. 2020. №9. С. 28-35 : фат. Пра Віленскі перыяд у творчасці Рыгора Раманавіча Шырмы.
- Зялевіч, А. Заваражыла “Магія танца” / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 3 кастрычніка (№79). С. 3 : фат. У восьмы раз рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца” сабрала шматлікіх аматараў сучаснага танцавальнага руху ў гарадскім Палацы культуры.
- Панізнік, С. Народ не згіне, пакуль вяшчун спявае! / Сяргей Панізнік ; фота аўтара // Краязнаўчая газета. 2020. №27. С. : фат. Згадкі з нагоды юбілею Салаўя беларускага Міхала Забэйды-Суміцкага.
- Смайлік, А. Драйв жыцця: у стылі хіп-хоп / Алеся Смайлік // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 31 кастрычніка (№87). С. 6 : фат. Пра вядомага ў маладзёжным асяродку пружанскага музыканта Марка Снегура.
- Чыгрын, С.М. Сяргей Панізнік: “І не кніга перад вачыма – неўміручая воля зямлі” / Сяргей Чыгрын // Маладосць. 2020. №10. С. 105-112 : фат. Успаміны пра сустрэчы Сяргея Панізніка з Міхасём Забэйдам-Суміцкім, сведкі пра якога захоўваюцца ў архівах Чэхіі.
П 8 Фальклор. Літаратурнае жыццё
- Агеявец, С. Сляпы дождж ; Ля абеліска ; Спалёнікі : вершы / Святлана Агеявец // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 11.
- Будовіч, Я. Салодкая ўзнагарода – не за “салодкае жыццё” / Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. 2020. 14 жніўня (№30). С. 4. Пра берасцейскую літаратурную мядовую прэмію і яе заснавальніка Міколу Папеку.
- Гардзей, В. Святаяннік – зёлка святога Яна / Віктар Гардзей // Полымя. 2020. №12. С. 131-135. У артыкуле расказваецца пра пружанскага паэта і журналіста Міколу Антаноўскага, таксама згадваецца паэт Мікола Купрэеў.
- Дземідовіч, Т.А. “Каб намаляваць душы святло” / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2020. 25 іюля (№60). С. 14. У брэсцкім выдавецтве “Альтэрнатыва” пабачыў свет паэтычны зборнік Мікалая Антаноўскага “Як ліст сярод лістоў”.
- Дземідовіч, Т.А. Пушчанскі летапісец / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. 2020. 30 кастрычніка (№41). С. 3. У мінскім выдавецтве “Каўчэг” пабачыла свет кніга Фёдара Саевіча “Мая малая радзіма – Белавежская пушча”.
- Дыдышка, Н.В. Цётка воля ; Тыя гады : кароткая проза з кніжкі “Прыйду і застануся” / Ніна Дыдышка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 19.
- Зялевіч, А. Кухня, поўная цудаў / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 21 кастрычніка (№84). С. 6 : фат. Дзіцячая пісьменніца, наша зямлячка – Марыя Тэрлікоўская, аўтар культавай кулінарнай кнігі “Кухня, поўная цудаў”.
- Казей, А. Август : стихи / Аляксандр Казей // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 1 жніўня (№61). С. 11.
- Крицкий, А. Заблудшие : стихотворение / Анатолий Крицкий // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 11.
- Крыштафовіч, Н. Дыялог з восенню : верш / Ніна Крыштафовіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 19.
- Скамарох, У. Восень ; Настаўнікам : вершы / Улад Скамарох // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 11.
- Смайлік, А. Па закліку вольнага ветру / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 30 верасня (№78). С. 5 : фат. Пра 80-гадовую жыхарку в. Жабін Раісу Якаўлеўну Зайцаву, якая з дзяцінства і да гэтага часу піша вершы.
- Терехова, В. “Не надо лезть без спросу в мою душу…” / Вера Терехова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 8 : фот. Про одаренного и талантливого жителя Ружан Валерия Ивановича Николаева, который пишет стихи.
- Хадаровіч, Г. Зіма : верш / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 19.
- Хадаровіч, Г. У горадзе восень кляновая! ; Сябру ; Я ведаю, чаму не пішуцца вершы! : вершы / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 10 кастрычніка (№81). С. 11.
- Церахава, В. “На дрэве вечным толькі лісцік…” / Вера Церахава // Раённыя будні. 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 17 : фат. Пра новую кнігу паэзіі “Як ліст сярод лістоў…” пружанскага паэта і журналіста Міколы Антаноўскага.
- Якушэнка, Ц. Споведзь нябёсаў і праца душы / Цімох Якушэнка // Полымя. 2020. №7. С. 137-139. Рэцэнзія на кнігу “Як ліст сярод лістоў…” Міколы Антаноўскага.
П 9 Гісторыя. Гістарычныя навукі
- Архуцік, М. Цяжкімі вёрстамі вайны / Мікола Архуцік ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 чэрвеня (№50). С. 1, 4 : фат. Сяргей Васільевіч Давідзюк з вёскі Грынявічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію, потым ваяваў на фронце.
- Бензярук, А.Р. Мінулае – частка цяперашняга / Анатоль Бензярук ; фота аўтара // Заря. 2020. 3 катрычніка. С. 15 : фат. 75-й дзень нараджэння адсвяткаваў берасцейскі гісторык, кандыдат гістарычных навук Л. Несцярчук.
- Вакульская, М. Самалёт вярнуўся з небыцця / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 7 кастрычніка (№80). С. 3. Пра першыя дні вайны на Пружаншчыне, паблізу Ліберполя ўстаноўлена шыльдачка з інфармацыяй аб падзенні самалёта.
- Вакульская, М. Такое цікавае цяжкае жыццё / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 снежня (№102/103). С. 8 : фат. Пра лёс былой непаўналетняй вязня фашызму 90-гадовай Лізаветы Пятроўны Шылавай, сям’я якой у гады вайны прымала ўдзел у партызанскім супраціўленні.
- Касьянов, В. Механик Валерия Чкалова / Владимир Касьянов // Заря. 2020. 1 августа. С. 14 : фот. О кавалере ордена Красной Звезды, авиационном механике Василии Ивановиче Берднике. Родился в деревне Блудень, тогда Пружанского повета, Гродненской губернии в 1896 году.
- Лыч, Л.М. Выгнаннік, патрыёт, змагар / Леанід Лыч // Літаратура і мастацтва. 2020. 11 снежня (№47). С. 7. Пра новае выданне Леаніда Несцярчука “Адам Міцкевіч. Геній. Паэт. Ліцвін”.
- Рубашевский, Ю. Книга к юбилею / Юрий Рубашевский ; фото Анастасии Казей // Вечерний Брест. 2020. 9 октября (41). С. 5 : фот. Известный исследователь истории Брестчины, кандидат исторических наук Леонид Нестерчук презентовал свой новый объемный труд “Адам Міцкевіч. Геній. Паэт. Ліцвін”.
- Сахарук, М. Гарачы чэрвень 41-га / Мікалай Сахарук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 15 : фат. (Заканчэнне будзе). Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне. Артыкул прысвечаны воінам 30-й танкавай дывізіі, якая напачатку вайны размяшчалася ў Слабудцы.
- Сахарук, М. Гарачы чэрвень 41-га / Мікалай Сахарук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 ліпеня (№54). С. 5 : фат. (Заканчэнне. Пачатак №52/53). Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне. Артыкул прысвечаны воінам 30-й танкавай дывізіі, якая напачатку вайны размяшчалася ў Слабудцы.
- Сядова, І. Гасцініца, бібліятэка, танцкласс… / Ірына Сядова ; фота Наталлі Андрусевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 17 кастрычніка (№83). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. Пра ўжо неіснуючы будынак на вуліцы Савецкай, у якім у розныя часы размяшчаліся розныя ўстановы.
- Сядова, І. Лясніцтва, перабудаванае пад школу / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 29 жніўня (№69). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. Пра гісторыю будынка пачатковай школы ў в. Белы Лясок.
- Сядова, І. На рагу Чырвонаармейскай і свабоды / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 жніўня (№63). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. Здымак 1960-х гадоў. Пружаны, скрыжаванне вуліц Чырвонаармейскай і Свабоды, былы Дом піянераў.
- Сядова, І. Тут будзе горад-сад! / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня (№52/53). С. 21 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. Расказваецца, як жыхары аднаўлялі горад у пасляваенны перыяд.
- Сядова, І. Чайная на Чырвонаармейскай / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 верасня (№75). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. У пасляваенныя гады на вуліцы Чырвонаармейскай знаходзілася “Чайная”.
- Сядова, І. Швейная майстэрня ў ваенныя часы / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 18 ліпеня (№57). С. 13 : фат. Гісторыя з фатаграфіяй. 1 мая 1944 года – краўцы ў швейнай майстэрні.
- Хадаровіч, Г. Адно імя на помніку / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 14 лістапада (№91). С. 11 : фат. У артыкуле расказваецца аб лесе людзей, імёны якіх высечаны на абеліску ў Вашчынічах. Аб зверствах фашыстаў, аб тым, як знішчалі мясцовае насельніцтва за сувязь з партызанамі.
- Церахава, В. Чалавек-тэрор / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 24 кастрычніка (№85). С. 12 : фат. Пра ўраджэнца мястэчка Лыскава Еўна Азэфа, які нарадзіўся ў 1869 годзе. Адыгрываў важную ролю ў рэвалюцыйным падполлі, вёў двайную гульню будучы звязаны з паліцыяй.
- Шумская, В. Зняволеныя вайны / Вольга Шумская, Мікалай Сахарук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 12 снежня (№99). С. 11 : фат. (Працяг. Пачатак у №№97, 98). Пра першыя дні вайны на Пружаншчыне, пра бамбардзіроўкі Куплінскага аэрадрома, чыгуначнай лініі. Пра лёс салдат, якія трапілі ў палон у першыя дні вайны.
- Шумская, В. Зняволеныя вайной / Вольга Шумская, Мікалай Сахарук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 снежня (№97). С. 11 : фат. Пра першыя дні вайны на Пружаншчыне, пра бамбардзіроўкі Куплінскага аэрадрома, чыгуначнай лініі. Пра лёс салдат, якія трапілі ў палон у першыя дні вайны.
- Шумская, В. Зняволеныя вайной / Вольга Шумская, Мікалай Сахарук // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 9 снежня (№98). С. 5 : фат. (Працяг. Пачатак у №97). Пра першыя дні вайны на Пружаншчыне, пра бамбардзіроўкі Куплінскага аэрадрома, чыгуначнай лініі. Пра лёс салдат, якія трапілі ў палон у першыя дні вайны.
П 95 Гістарычныя музеі. Помнікі і памятныя мясціны
- Сідарэнка, А. Застаюцца ў нашай памяці / Алег Сідарэнка ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 17 кастрычніка (№83). С. 2 : фат. На тэррыторыі Пружанскага раёна былі выяўлены тры безыменныя пахаванні, астанкі воінаў былі перанесены ў брацкае пахаванне каля в. Слабудка.
- Сядова, І.У. З асабістай пячаткай фотамайстра… / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 27 чэрвеня (№51). С. 13 : фат. Пра фотаздымак 1931 года, зроблены ў фотамайстэрні М. Леві, на якім настаўнікі-інструктары Пружанскай яўрэйскай пачатковай школы і вядомы амерыканскі пісьменнік яўрэйскага паходжання Іосіф-Маер Апатоўскі (Апатошу).
- Сядова, І. Скарбы вёсак, якія знікаюць / Ірына Сядова ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 15 жніўня (№65). С. 4 : фат. Пра рэалізацыю праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”, мэта захаваць традыцыйную культуру, спадчыну знікаючых вёсак.
- Сядова, І. Суботнік на алеі Герояў Савецкага Саюза / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада (№88/89). С. 17 : фат. Пра дзве алеі Памяці – “Іх імёнамі названы вуліцы горада” і алея Герояў Савецкага Саюза.
- Шпарла, У. Маршрут памяці – Зарэчча / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 верасня (№70). С. 1, 3 : фат. У вёсцы Зарэчча ў суботу ўрачыста адкрылі мемарыяльны сквер, які два гады таму пачаў ствараць М.М. Куц.
- Шпарла, У. Месца, дзе жыве памяць / Уладзіслаў Шпарла ; фота аўтара // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 жніўня (№62). С. 4 : фат. Жалобны мітынг каля помніка “Падаючыя крыжы” ў Белавежскай пушчы, дзе летам 1941-га года былі расстраляны 130 мірных жыхароў.
- Яскевіч, Святлана. У памяць пра лётчыкаў / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 6 лістапада (№217). С. 17 : фат. Каля вёскі Ліберполь Пружанскага раёна ўсталявана шыльда ў гонар экіпажа, які загінуў у першыя дні вайны.
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Бакуны, в. – 190
Белы Лясок, в. – 313
Зарэчча, в. – 327
Зельзін, в. – 254, 255
Зеляневічы, в. – 14
Куплін, в. – 320, 321, 322
Ліберполь, в. – 305, 329
Манцы, в. – 16
Пружаны – 7, 8
Ружаны – 15
Сачаўка, крыніца – 85
Слабудка, в. – 323
Харава, в. – 12, 13
Шарашова, в. – 9, 10, 20, 24, 253
Шчыба, рэчка – 85
Ялова, в. — 11
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Агапава М.М. – 43
Адамчук С.М. – 123
Азэф Е. – 319
Антаноўскі М. – 288, 289, 301, 302
Бердник В.И. — 307
Валасевіч Н.В. – 171, 172
Гуторкіна Т.Р. – 221
Давідзюк С.В. – 303
Дарашэнка В.С. – 56
Забэйда-Суміцкі М. – 283, 285
Зайцава Р.Я. – 297
Зінкевіч В. – 201
Кавалевіч А. – 202
Карпыза З.Д. – 168
Крашчук В. – 261
Крашэўскі Л. – 272
Крывенька В.П. – 4
Крылова В. – 177
Кулецкая М.М. – 265, 266, 267, 271, 276
Куліч Ю. — 58
Кумакова В.В. – 222
Купрэеў М. – 288
Люсько У. – 167
Малайчук А.Я. — 175
Малышэўскі Ю. — 269
Манец В.Э – 39
Місюля А.А. – 2
Міхееў Д. – 105
Наход В. – 107
Несцярчук Л. – 304, 308, 309
Николаев В.И. – 298
Омельянчук В.В. – 184
Папека М. — 287
Пілінкевіч К. – 259
Русецкі А. — 257
Рэпіха М.В. – 40
Саевіч Ф. – 290
Снегур М. — 284
Тарасюк М.В. – 216, 273
Тэрлікоўская М. — 292
Чыркін У. – 64
Шпарла У. — 250
Шчаглова Н.А. – 50
Шылава Л.П. – 306
Шырма Р.Р. – 281
Шэпель В. — 203
ЛІТАРАТУРА АБ ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА 2020 ГОД
(ІІ паўгоддзе)
Бібліяграфічны паказальнік
Складальнік: Н.А. Казлоўская
Наклад 3 экз.
Студзень, 2021
225 133 г.Пружаны, вул. Савецкая,30
ДУК Пружанская ЦБС
8 (1632) 2 85 75
E-mail: biblprj@brest.by