28 сакавіка ў Ліноўскую сельскую бібліятэку завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера. Для іх была падрыхтавана інтэрактыўная краязнаўчая гульня “Мая маленькая Радзіма”. У час гульні дзеці пазнаёміліся з гісторыяй роднай вёскі.
Даведаліся пра знакавыя падзеі, якія былі і будуць адзначацца. Адказвалі на пытанні віктарыны па родным краі, адгадвалі загадкі, расшыфроўвалі тэкст. Прысутныя пераканаліся, што ведаць гісторыю роднага краю не толькі патрэбна, але і трэба яе захоўваць і шанаваць, а гульня дапамагла дапоўніць гэтыя веды.
Так як ідзе Нядзеля дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Пусть всегда будет книга”. Дзецям расказалі пра кнігі, якія прадстаўлены на кніжнай выставе. Некаторыя з іх, якія спадабаліся прысутным, яны ўзялі пачытаць.
А. Антончык