Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Мой любы край – мая Берасцейшчына

У мінулым 2024 годзе Брэсцкай абласной бібліятэкай быў аб’яўлены літаратурна-краязнаўчы конкурс “Мой любы край – мая Берасцейшчына”, прымеркаваны да святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці. У снежні 2024 года адбылася прэзентацыя зборніка з аднайменнай назвай. У выданні прадстаўлены вершы, апавяданні і эсэ на беларускай і рускай мовах дзяцей і моладзі, у якіх яны выказваюць свае пачуцці да малой радзімы і краіны.

Прыемна адзначыць, што у дадзеным зборніку ёсць вершы нашых землякоў – Венска Ксеніі з г.п. Шарашова і Рыбака Ягора з г. Пружаны.

Берасцейскія буслы

Буслы ляцяць,

а вось і май,

у гнёздах

дзетак клёкат.

За лета вырастуць яны

і будуць

прытка лётаць.

 

Увосень будуць

адлятаць

яны далёка –

у вырай.

Каб зноў

увесну прыляцець,

у родны край –

Радзіму.

 

І будуць зноў

яны лятаць

у небе

ясным, сінім.

І будуць

у гнёздах клекатаць

пра родны край –

Радзіму.

(Ксенія Венска, г.п. Шарашова)

 

 О Берестейской земле

Сказать о земле – ничего не сказать:

Её не обмерить, её не обнять.

Лишь можно увидеть «холмы, перелески»,

Где «краски не ярки» и «звуки не резки».

 

Сказать о земле – ничего не сказать,

Хоть всем она самая первая мать.

К груди её серой усталый прильнёшь,

И песню услышишь – и сам запоёшь.

 

Сказать Берестейщина – мало сказать:

Её хоть измеришь, но трудно обнять.

Внимая, прильнёшь к «родословной стерне»,

И словно откроется вещее мне.

(Егор Рыбак, г. Пружаны)

У хуткім часе зборнік “Мой любы край – мая Берасцейшчына” можна будзе пачытаць у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий