Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Мой родны кут, як ты мне мілы

15 студзеня ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Мой родны кут, як ты мне мілы”, прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Пружанскага раёна.

У Беларусі сёняшней, не панскай,

Якой няма на свеце даражэй,

Добра вядомы наш раён Пружанскі.

Ён зараз адзначае юбілей!

 

А колькі споўнілася год раёну?

То трэба ведаць, каб павіншаваць.

Лічыце па царкоўнаму вы звону –

А ён адмерыў восемдзесят пяць!

 

Мы запрашаем усіх на гэта свята!

Давайце разам танчыць і спяваць!

Гісторыя ж раёна так багата,

Што аб ёй доўга можна ўспамінаць…

 

“Дык аб гісторыі гаворка будзе?” –

Хто-небудзь запытацца можа з вас

Гісторыю заўсёды робяць людзі,

Аб іх і пачынаем мы расказ.

                                                    (В.Мікалаеў)

Наша Пружаншчына ва ўсе часы сваёй гісторыі была даволі багатай на знакамітых людзей, здабыткамі якіх мы карыстаемся і захапляемся сёння. На жаль, па-рознаму складваліся лёсы нашых землякоў. Адны заўсёды мелі ўсеагульнае прызнанне, любоў і павагу народа, іншым — не пашчасціла, і ў пэўныя часы іх не ўшаноўвалі і не прызнавалі зусім. Прафесійныя і чалавечыя якасці многіх з іх засталіся незаўважанымі тагачасным рэжымам…

Бібліятэкары расказалі прысутным пра некаторых землякоў: паэта Міколу Засіма, філосафа матэматыкі Соф’ю Яноўскую, урача Уладзіміра Каробка, мастачку Алену Лось, танцоўшчыка, балетмайстра Янку Хвораста.

Кожнаму з герояў нашага мерапрыемства вядомы ружанскі паэт Валерый Мікалаеў прысвяціў вершы, якія з задавальненем чытала былая настаўніца Ружанскай СШ В.А.Шамяцюк.

  Н.У. Севасцьянчык (бібліятэкар філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий