Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Музыка дзяцінства ў прозе Івана Навуменкі

8 лютага да юбілею беларуска пісьменніка Івана Навуменкі ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” была падрыхтавана агляд-вандроўка “Музыка дзяцінства ў прозе Івана Навуменкі”. У час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, а таксама з мастацкімі асаблівасцямі і сюжэтамі твораў. Дзецям разказалі пра герояў твораў пісьменніка, пра іх паводзіны і ўчынкі.  

Іван Навуменка ўпісаў у гісторыю развіцця дзіцячай літаратуры новыя старонкі, якія паглыбляюць разуменне вытокаў характару сучасніка, а таксама ўзбагачаюць нашы веды пра самога пісьменніка, дапамагаюць убачыць музыку дзяцінства ў прозе таленавітага навеліста-сучасніка.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Чалавечыя лёсы ў творах Івана Навуменкі”.

М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)   

Поделиться новостью:

Добавить комментарий