19 красавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылася сустрэча з артыстамі Маладзёжнага тэатра эстрады.
Сустрэча прайшла ў рамках тэматычнай агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», якая прысвечана святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выставу да сустрэчы аформіла Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма.