Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Мір і адзінства – моц народа

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта адносна новае свята – гістарычны Дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якое мы святкуем згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 2021 года. Гэты гістарычны дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці для беларускага народа, які насуперак яго волі быў падзелены ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

У дзіцяча-юнацкі аддзел на літаратурна-музычную кампазіцыю “Мір і адзінства – моц народа” былі запрошаны вучні 9-ых класаў СШ № 4. Падчас мерапрыемства гаварылі аб значнасці Дня народнага адзінства ў кантэксце мінулага, сучаснасці і будучыні, успаміналі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Бо менавіта згуртаванасць і адзінства дапамаглі нашаму народу пераадолець усе нягоды і атрымаць перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

А.С. Сухарэвіч (загадчык дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя Засіма)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий