Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Міфалагічныя істоты беларусаў

5 лістапада ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту прайшла гутарка Міфалагічныя істоты беларусаў.

Спрадвеку міфы існавалі на нашай зямлі. І ўжо некалькі стагоддзяў этнографы збіраюць і запісваюць легенды, казкі, паданні, пачутыя ад мудрых людзей. Гэта цікавыя гісторыі пра тых істот, якімі, па прадстаўленні нашых продкаў, была населена наша зямля. І менавіта гэтыя персанажы ляглі ў аснову беларускай міфалогіі, якую зберагла людская памяць і захавала вусная народная творчасць.

На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з характарамі і звычкамі незвычайных і часцяком малавядомых міфічных герояў беларускіх легенд і казак, такіх, як Бай, Бордзя, Бялун, Жыцень, Зюзя, Мароз, Талака, Цёця, Лялё, Дзядок і іншыя.

Г.М. Заяц (бібліятэкар філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий