Многа вякоў па жыцці праляцела,
Многія лёсы ўнябытнасць сышлі,
Толькі святло Еўфрасінні мацнела
Свечкай – агменем на нашай зямлі…
Надзея Салодкая “Святло Еўфрасінні”
Еўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у ХІІ стагоддзі, але і ўсю гісторыю беларускай культуры.
Штогод 5 чэрвеня мы святкуем Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якая шануецца як нябесная заступніца зямлі беларускай. Гэта была першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала, і першая беларуская святая. Незвычайны лёс Еўфрасінні, яе самаадданае служэнне роднай зямлі зрабіла славутую палачанку ўзорам для наступных пакаленняў і ўзнесла высока над сваёй эпохай.
Менавіта гэтай асветніцы была прысвечана гадзіна духоўнасці, якая прайшла 30 чэрвеня ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма. Упрыгожылі аповед аб жыцці Еўфрасінні Полацкай праніклівыя спевы царкоўнага хору Пружанскага храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Пры канцы мерапрыемства айцец Дыянісій яшчэ дапоўніў аповед пра Еўфрасінню Полацкую.
Аляксеева В.В.