Я дачушка буслінай зямлі,
Што прыгожа завуць Беларуссю…
Гэтыя шчырыя словы належаць таленавітай паэтцы з Кобрына, якая нарадзілася і вырасла ў г. Пружаны, Алене Аляксандраўне Котавай.
28 сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылася творчая сустрэча “Паэтычнае слова не ведае меж…”. На ёй Алена Аляксандраўна прэзентавала свой новы зборнік вершаў “Да бацькоў” і правяла з усімі прысутнымі вельмі цікавую гутарку-віктарыну. Падзяліўшыся на дзве каманды, госці сустрэчы адказвалі на пытанні ў лічбах па творчасці пісьменніцы, адгадвалі яе любімых пісьменнікаў і спевакоў, а таксама выразна чыталі яе вершы.
Пры канцы сустрэчы Алена Аляксандраўна падарыла прыемныя падарункі не толькі пераможцам гульні, але і тры кнігі яна перадала ў дар Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма. За што асобнае дзякуй, Алена Аляксандраўна!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Аляксеева В.В.