Уладзімір Міхайлавіч Лабуда, якога добра ведаюць шарашоўцы (многія гады пасля вайны ён працаваў настаўнікам Шарашоўскай СШ), прызываўся ў дзеючую армію за межамі раёна – з тэрыторыі Польшчы, куды быў вывезены гітлераўцамі. Гэта было ў сакавіку 1945 года. Тым не менш, паспеў праявіць сябе ў баях. У загадзе ад 12 мая 1945 года па 1997 стралковым палку 326 стралковай Рослаўльскай чырванасцяжнай дывізіі аб узнагароджанні медалём «За адвагу» сціплы радок: «Чырвонаармейца… разведчыка ўзвода пешай разведкі, за тое, што ён у баях за горад Цыновец першым уварваўся ў дом, дзе знаходзіліся два нямецкія салдаты, якіх з асабістай зброі знішчыў».
На гэтым здымку з подпісам «Дзень Перамогі» Уладзімір Лабуда (сядзіць справа) з баявымі сябрамі.
Першым уварваўся : пра ветэрана вайны Уладзіміра Міхайлавіча Лабуду // Раённыя будні, Пружаны. 2012. 14 ліпеня. С. 3.