15 ліпеня ў дзень святкавання 590-годдзя г. Пружаны на пляцоўцы каля цэнтральнай бібліятэкі імя М. Засіма свае дзверы для наведвальнікаў адчыніла арт-кафе «На Савецкай». Любы жадаючы мог знайсці тут занятак на свой густ. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, якая была аздоблена музычнымі нумарамі аўтаклуба. 3 асаблівым захапленнем наведвальнікі сустракалі танцавальныя пастаноўкі ад Калядзіцкага сельскага Дома культуры.
Для аматараў гісторыі была падрыхтавана віктарына «Шпацыр па Пружанах». Падчас працы арт-кафэ была наладжана акцыя «Адкрыты мікрафон», які дазволіў жыхарам і гасцям свята сустрэцца з паэтамі- землякамі, паслухаць вершы ў выкананні аўтараў. Усе жадаючыя і несарамлівыя госці маглі таксама прачытаць вершы, прысвечаныя маленькай радзіме і любімаму гораду.
На працягу працы арт-кафэ можна было знаёміцца з кніжнай выставай «Любі і ведай свой край», фотавыставай «Пружаны: мінулае і сучаснае», інтэрактыўнай выставай «Хата з матчынай душою». Была наладжана фотазона «Вандроўка ў мінулае». Уздоўж пешаходных дарожак размясціліся мясцовыя майстры, якія праводзілі майстар-класы і дзяліліся сваім вопытам у той ці іншай справе. Не засталіся без увагі і маленькія наведвальнікі арт- кафэ. Іх чакала смачная віктарына-дэгустацыя «Лета ў банцы» і гульнявая праграма.
Карацей кажучы, свята адбылося на славу.
Пляцоўка каля бібліятэкі ў дзень святкавання 590-годдзя горада
1 2