17 чэрвеня для дзяцей прышкольнага лагера СШ №3 у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма была праведзена краязнаўчая гадзіна «Пружанская зямля — зямля легендаў». Народная творчасць няпісаная і нікім да канца не прачытаная чароўная, мудрая кніга. З паданняў і легенд паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай роднай Беларусі. Падчас мерапрыемства, дзеці бліжэй пазнаёміліся з легендамі і паданнямі Пружаншчыны.