У рамках акцыі “Карысныя канікулы” філіялам “Ліноўская сельская бібліятэка” для прышкольнага лагера была падрыхтавана экалагічная гадзіна “Прывітанне, восень”. У час мерапрыемства гаворка ішла аб тым, якая восень багатая, шчодрая, прыгожая. На экалагічнай гадзіне ўспомнілі пра месяцы восені, чаму яны так называюцца. Таксама прысутныя чыталі вершы пра восеньскую пару, складалі прыказкі і анаграмы, адгадвалі загадкі, гулялі ў прапанаваныя гульні. У завяршэнне дзеці змаглі патанчыць восеньскі вальс.
А.М. Антончык (загадчык філ. “Ліноўская сельская бібліятэка”)