У бягучым годзе Брэсцкая вобласць адзначае юбілей. Многія людзі за гэты час унеслі свой уклад у развіццё нашага рэгіёна: у вытворчасць, сельскую гаспадарку, навуку, спорт. Пісьменнікі Брэстчыны плённа працавалі і працуюць на ніве культуры.
Пра іх творчасць даведаліся вучні 4 А класа СШ №4, якія наведалі дзіцячую бібліятэку. Размова ішла аб пісьменніках, якія нарадзіліся або жывуць у Брэсцкай вобласці і якія адрасавалі свае творы дзецям і падлеткам.
Дзімітруковіч В.Ф. (бібліятэкар Пружанскай РДБ)