Дзень беларускага пісьменства… Гэтае свята стала сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.
5 верасня Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 8-ых класаў Ружанскай СШ здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашай краіны, павандраваць па гарадах, дзе адбывалася нацыянальнае свята, даведацца, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру.
Напрыканцы гістарычнага падарожжа “Пісьменства ў Беларусі” бібліятэкар правяла віктарыну “Ці ведаеш ты беларускую мову?”.
Бібліятэкар Севасцьянчык Н.У.