27 верасня філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” зладзіў для вучняў 3-4 класаў гульню-падарожжа “Свет дзівосны”. Падарожнічаць адправіліся па роднай Беларусі. Па краіне, якая вельмі багата гістарычнай і культурнай спадчынай, на тэрыторыі якой шмат розных дзівосаў, як парыродных, так і архітэктурных. Дзеці пабывалі на шасці прыпынках, дзе выконвалі заданні: разгадвалі красворды, рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнавалі па малюнках старажытныя замкі. Узгадалі і пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з адкрыццямі стагоддзяў, з навакольным светам. У канцы падарожжа з пазлаў склалі карту Беларусі. А яшчэ бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, у якіх расказваецца пра нашу родную Беларусь.
Падарожжа дало нам магчымасць яшчэ раз зразумець, што мы жывем у цудоўнай, непаўторнай і багатай краіне. І дзе б мы ні апынуліся, у нашым сэрцы заўсёды будзе наша родная Беларусь! Сапраўдны дзівосны край свету.
А.М. Антончык (заг. філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)