У першыя дні вучобы пасля зімовых канікул дзіцяча-юнацкі аддзел ЦРБ імя Засіма наведалі вучні 4-х класаў гімназіі. Увазе юных чытачоў прапанавалі мерапрыемства, прысвечанае творчасці нашай зямлячкі – кніжнага графіка Алены Лось (краязнаўчая гадзіна «Свет фарбаў Алены Лось»). Вучні даведаліся пра жыццё і творчасць ілюстратара дзіцячых кніг, паглядзелі відэафільм.
В.Ф. Дзімітруковіч (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя Засіма)