Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Святы і абрады беларусаў

У культуры кожнага народа ёсць звычаі і абрады, якія надзейна захоўваюць важкія для гэтай культуры сакральныя сэнсы і ў даволі ўстойлівай форме праносяць свой змест праз стагоддзі. На працягу многіх стагоддзяў яны з’яўляюцца сродкам перадачы культуры, ведаў, вопыту ад пакалення да пакалення. Некаторыя традыцыйныя святы актыўна адраджаюцца, убіраючы ў сябе новыя рысы і ідэі, іншыя  — паступова згасаюць.

13 красавіка ў цудоўную светлую нядзелю Вербніцы філіял “Ружанская гарпасялковая бібліятэка” запрасіў сваіх чытачоў на інтэрактыўную гульню “Святы і абрады беларусаў”, дзе ўспомнілі святы і абрады, якія функцыянуюць у нашай Беларусі, у святкаванні  якіх прымаюць удзел усе пакаленні: Вялікдзень, Дзяды, Каляды і Купалле. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: “Крутыя дзяўчынкі” і  “Каралевы віктарыны”. Па чарзе каманды выконвалі заданні рознай складанасці. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся таксама  сваімі ведамі, расказвалі, як адзначаецца тое ці іншае свята ў розных кутках Беларусі. Мерапрыемства прайшло па-святочнаму, суправаджалася чаяпіццем.

Н.У. Севасцьянчык Н.У. (бібліятэкар філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий