Гасцямі дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма сталі выхаванцы дзіцячага садка №4. Слайд-вандроўка “Сэрцу родны горад” была прысвечана нашаму гораду Пружаны. Рабяты пачулі легенду “Пра горад Пружаны і раку Мухавец” і дазналіся, як з’явіўся герб горада. Ім расказалі пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг лётчыка-героя Сцяпана Мітрафанавіча Гудзімава. Госці бібліятэкі даведаліся, што з фашыстамі змагаліся не толькі дарослыя, але і дзеці. Подзвіг партызанскага сувязнога Ціхана Барана стаў прыкладам мужнасці і стойкасці. Дзеці пабачылі на слайдах прэзентацыі архітэктурныя збудаванні горада, палюбаваліся прыродай Пружанскага краю і месцамі адпачынку гараджан. Дашкольнікі адказвалі на пытанні і ўдзельнічалі ў вясёлай фізкультхвілінцы.
Чулец Г.А. (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма)