Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Творчая сустрэча з пісьменнікамі Брэстчыны

15 лістапада ў Пружанскай ЦРБ імя М.Засіма прайшла цудоўная творчая сустрэча з пісьменнікамі брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб`яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»: Таццянай Анатольеўнай Дземідовіч і Мікалаем Дзмітрыевічам Антаноўскім, а таксама з кандыдатам філалагічных навук Уладзімірам Адамавічам Сенькаўцом. У рамках сустрэчы быў прэзентаваны паэтычны зборнік “Чыстая музыка неба”, у якім сабраны лепшыя творы Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко.

Уладзімір Адамавіч прааналізаваў вершы Міколы Антаноўскага з пункту гледжання літаратуразнаўцы і пры гэтым вельмі прыгожа іх прачытаў. Мікалай Дзмітрыевіч падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі аб тым, як пачынаўся яго творчы шлях. А яго муза — жонка Людміла Іванаўна эмацыйна прачытала верш “Жыццёвая балада”. Пры канцы сустрэчы прагучаў верш Алены Котавай (аўтар вершаў з г. Кобрына), які нарадзіўся пад уплывам творчасці Міколы Антаноўскага.  Студэнты Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа прачыталі вершы таленавітага земляка.

 

 

Аляксеева В.В.

Поделиться новостью: