• Чт. Ноя 21st, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Ты пакліч мяне, пазаві…

Мінаюць леты і зімы, бяжыць час, у незваротны вырай адляцела кнігаўка палеская, але ёсць кнігі, якія дапамагаюць нам захаваць памяць пра яе.
19 лістапада ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына “Ты пакліч мяне, пазаві…”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.


Прыхільнікі яе паэзіі разам з бібліятэкарам прайшліся па жыццёвых сцежках паэткі, паразважалі над вытокамі яе творчасці, услухаліся ў голас яе душы.
На працягу ўсёй вечарыны ўдзельнікі мерапрыемства чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц і слухалі песні, напісаныя на яе вершы.
Некаторыя наведвальнікі прыйшлі на вечарыну са сваімі зборнікамі вершаў паэтэсы, што гаворыць аб тым, што яе вершы займаюць годнае месца ў людскіх сэрцах.

На мерапрыемстве прысутнічала былая настаўніца беларускай мовы Ружанскай СШ Шамяцюк В.А., якая непасрэдна сустракалася з паэтэсай падчас вучобы іх у БДУ. З задавальненнем слухалі яе аповед пра іх сустрэчы.


Бібліятэкар Ружанскай ГпБ Севасцьянчык Н.У.

Поделиться новостью: