У Ліноўскай сельскай бібліятэцы на пярэдадні Дня беларускага кіно прайшла інфармацыйная гадзіна “Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім ігравым кіно 1990-2000-х гадах”. Прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення кінастудыі “Беларусьфільма”, пра поспехі беларускага мастацкага і дакументальнага кіно, якое звязана з распрацоўкай тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны.
У час інфармацыйнай гадзіны нашых чытачоў пазнаёмілі з некаторымі фільмамі, якія былі зняты на кінастудыі “Беларусьфільм”, расказалі кароткі сюжэт фільмаў і паказалі ўрыўкі з гэтых кінастужак.
Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Со страниц книг на экран”.
А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)