Выхаванцы дзіцячага садка № 4 былі запрошаны ў дзіцяча-юнацкі аддзел ЦРБ імя М. Засіма на незвычайную сустрэчу – экспрэс-агляд “У гасцях у часопіса “Вясёлка”. Рабяты дазналіся аб тым, хто з’яўляецца рэдактарам часопіса і як мастакі старанна працуюць, каб часопіс спадабаўся дзецям. Госці бібліятэкі слухалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў-класікаў і творы сучасных пісьменнікаў. Вася Вясёлкін – самы надзейны сябар ”Вясёлкі”. Ён заўсёды размаўляе на роднай мове, таму пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак са слоўнікам беларускіх слоў і растлумачыў дзецям іх значэнне. А Дзед Усявед прыйшоў да рабят з чароўнай торбай беларускіх загадак, якія яны адгадвалі. А каб у зале заззялі сем колераў вясёлкі, рабяты паўдзельнічалі ў гульні “Яскравая вясёлка”.
![]() |
![]() |
Чулец Г. А. (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма)


