Філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 4 класа на літаратурную гасцёўню “У імя дабра і справядлівасці”. Мерапрыемства было прымеркавана да 125-ці годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова. У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся з творчай спадчынай пісьменніка, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, інсцэніравалі ўрывак з аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”. Таксама паглядзелі ўрывак з фільма “Міколка-паравоз” і яго абмеркавалі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Шчодрае слова Міхася Лынькова”, з якой прысутныя пазнаёміліся ў завяршэнні мерапрыемства.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская скельская бібліятэка”)