29 лістапада Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 7 класа мясцовай школы на літаратурную гасцёўню “У імя дабра і справядлівасці”, прысвечаную беларускаму пісьменніку Міхасю Лынькову. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з жыццёвым і творчым шляхам вядомага творцы. Затым была праведзена віктарына па цыклу апавяданняў Міхася Лынькова.
Севасцьянчык Н.У. (бібліятэкар філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)