“Наша мова самая звонкая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі пачала інтэлектуальную гульню “Цёплыя беларускія словы ў звычайных рэчах” бібліятэкар Мураўскай сельскай бібліятэкі. На працягу мерапрыемства гучала толькі беларуская мова: удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы, спаборнічалі ў конкурсе прымавак і прыказак, перакладалі на беларускую мову, разгадвалі крыжаванку. Напрыканцы мерапрыемства жадаючыя ўзялі пачытаць кніжкі на беларускай мове.
Усік А.Я. (бібліятэкар Мураўскай СБ)