17 снежня ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына “Штрыхі аднаго лёсу”, прысвечаная беларускаму паэту Генадзю Бураўкіну.
Прысутныя слухалі аповед бібліятэкараў пра жыццёвы і творчы шлях паэта-шасцідзесятніка, з вялікім задавальненнем чыталі яго вершы. На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат песень — яны таксама гучалі на працягу ўсёй вечарыны. Усе разам спявалі “Завіруху”, “Калыханку”, “Конь незацугляны”.
Бібліятэкар Ружанскай ГпБ Севасцьянчык Н.У.