30 лістапада спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899-1975). У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма на абанеменце аформілі выставу «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова» (бібліятэкар Каваленка А.М., мастак-афарміцель Ільяшэвіч А. С.).