Літаратурная гадзіна “Яго зорка не згасне ніколі”, якая прайшла ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка”, была прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Уладзіміра Сямёнавіча, чыталі яго вершы і ўрыўкі з твораў. Таксама для дзяцей былі падрыхтаваны віктарыны па яго творчасці, за правільны адказ яны атрымлівалі пазл, а ў канцы віктарыны павінны былі скласці мазаіку, дзе па атрыманаму малюнку згадалі твор Караткевіча. На прыканцы літаратурнай гадзіны бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з кніжнай паліцай “Зазірнуў у нашу мінуўшчыну”, якая была аформлена ў бібліятэцы.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



