У Кляпацкай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Якая ты цудоўная, Радзіма”. Юныя чытачы пазнаёміліся з беларускімі пісьменнікамі, чыталі цудоўныя вершы, прысвечаныя нашай Радзіме, адгадвалі беларускія загадкі, акунуліся ў казачны свет беларускай казкі, актыўна адказвалі на пытанні. А галоўнае, што хлопчыкі і дзяўчынкі зведалі гонар за тое, што яны беларусы і жывуць у цудоўнай краіне Беларусь.
Бібліятэкар Задворная Л.М.