Мураўская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры, правялі пазнавальнае падарожжа “Я тут жыву”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па нашай роднай вёсцы. Даведаліся, як жылі нашы продкі, чаму так называецца сяло, якія жывуць тут людзі і асаблівасці кожнай вуліцы.
Яркім момантам стаў майстар-клас па прыгатаванні дранікаў па-мураўску, які плаўна перарос у сяброўскія вячоркі з дэгустацыяй беларускай стравы.
Усік А.Я. (бібліятэкар Мураўскай СБ)