• Чт. Ноя 21st, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Я і мая краіна

23 лістапада Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка сумесна са школай мастацтваў правялі літаратурна-музычнае свята беларускасці «Я і мая краіна».
Бібліятэкары расказалі шмат цікавых фактаў пра Беларусь, прыгадалі мінулае, пагаварылі пра сучаснасць з яе марамі і надзеямі. Дзеці дэманстравалі веданне беларускіх фразеалагізмаў, з азартам удзельнічалі ў краязнаўчым бліц-турніры, знаёміліся з кнігамі пра Беларусь і беларусаў.
На мерапрыемстве бібліятэкары прыгадалі і трагічныя старонкі нашай гісторыі: гады Вялікай Айчыннай вайны і генацыд беларускага народа.
Вучні мастацкай школы аздобілі мерапрыемства тэматычнымі музыкальнымі і песеннымі нумарамі.


Фасевіч В.У. (бібліятэкар Шарэшаўскай ГпБ)

Поделиться новостью: