Івану Пятровічу Сіроткіну не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён стаў салдатам. Суровы быў час. Нямецкія боты тапталі зямлю любай Айчыны. Сэрца юнака да краёў перапоўніла лютая нянавісць да ворага, прага помсты за спаленыя вёскі і знішчаныя гарады. У 1943 годзе Іван Пятровіч закончыў кароткатэрміновыя курсы ў ваенным вучылішчы. І быў накіраваны ў асобны стралковы батальён Беларускага фронта. Ён змагаўся таксама за вызваленне Польшчы, удзельнічаў у гістарычнай бітве на Одэры. У час пераправы праз Одэр пад моцнай варожай бамбёжкай Іван Пятровіч патушыў гарэўшы драўляны мост, тым самым знішчыў арыенцір для прыцэльнага агню фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў. За гэты ўчынак ён быў адзначаны медалём «За баявыя заслугі». Сведкамі гераізму і самаадданасці салдата ў барацьбе з ворагам з’яўляюцца і медалі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна».
У маі 1945 года Іван Пятровіч паставіў свой росчырк на сцяне павержанага Рэйхстага. Ён пачынаў службу радавым салдатам, а звольніўся ў запас у 1955 годзе ў званні гвардыі капітана.
НА ЗДЬІМКУ: жыхар вёскі Лінова I. П. Сіроткін.
Ён штурмаваў Берлін : пра ветэрана вайны Івана Пятровіча Сіроткіна // Зара камунізму. 1988. 23 лютага.