Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

І на Ціхім акіяне свой закончыў паход

Медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 —1945 гадоў», «За перамогу над Японіяй» адзначаны баявы шлях ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Мікалаевіча Кульгаўчука. За гэтым строгім і лаканічным пералікам узнагарод — гераізм і мужнасць простага вясковага юнака з невялікай вёскі Аранчыцы. А набіралася моцы і загартоўвалася яго юнацтва ў спораўскіх лясах у партызанскім атрадзе.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў П. М. Кульгаўчук стаў байцом Чырвонай Арміі. У баі на Нарвскім плацдарме ён быў цяжка паранены і вестку аб Вялікай Перамозе сустрэў ў шпіталі.

Але на гэтым вайна для Пятра Мікалаевіча не закончылася. Ён быў накіраваны на барацьбу з японскімі самураямі. Горад Харбін, перавал Вялікі Хінган — гэта для ветэрана не проста геаграфічныя назвы.

Пасля дэмабілізацыі П. М. Кульгаўчук вярнуўся на радзіму. Яго мірная праца адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

НА ЗДЫМКУ: П. М. Кульгаўчук.

І на Ціхім акіяне свой закончыў паход : пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Мікалаевіча Кульгаўчука // Зара камунізму. 1988. 23 лютага.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий