Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР адбыўся адміністрацыйны падзел тэрыторыі, 4 снежня 1939 г. была ўтворана Брэсцкая вобласць. Пружанскі раён з цэнтрам у г. Проужаны ўтвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 18 сельсаветаў (іх чысло ў 1954–2006 гг. мянялася).
У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія брыгады імя Панамарэнкі, «Савецкая Беларусь», атрады імя Шчорса і імя Сталіна. Наступствы вайны былі страшнымі: каля 3 тысяч жыхароў Пружаншчыны загінулі на франтах, каля 20 тысяч – ад рук гітлераўцаў на акупаваных тэрыторыях, за тры гады ў раёне было знішчана 134 вёскі, 43 з якіх не адноўлены. Пружанскі раён вызвалены ў сярэдзіне ліпеня 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на Брэсцкім напрамку.
З 1962 г. Пружанскі раён у сучасных межах. Размешчаны на паўночным захадзе вобласці і мяжуе з Івацэвіцкім, Бярозаўскім, Кобрынскім і Камянецкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Слонімскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім і Зэльвенскім раёнамі Гродзенскай вобласці і Рэспублікай Польшча. Тэрыторыя раёна адміністрацыйна падзелена на 12 сельскіх Саветаў. У складзе раёна 245 населеных пунктаў, у тым ліку г. Пружаны, пасёлкі гарадскога тыпу – Ружаны і Шарашова, 17 аграгарадкоў.
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Брэст-Мінск, аўтадарогі Слонім – Брэст, Свіслач – Поразава – Пружаны, Гродна – Ваўкавыск – Івацэвічы. Адлегласць да Мінска – 257 км, да Брэста – 96 км.
Эпоха СССР завяршылася на Пружаншчыне: 8 снежня 1991 г. у глыбіні Белавежскай пушчы ва ўрадавай рэзідэнцыі «Віскулі» адбылася вядомая сустрэча лідэраў трох рэспублік.
Дзяржаўная геральдычная служба афіцыйна зарэгістравала герб Пружан (гістарычны герб 1589 г.) 21 снежня 1998 г. У Пружанах адбыўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2003». Да фестывалю былі праведзены значныя работы па мадэрнізацыі будынкаў і дабраўпарадкаванню вуліц і двароў, адкрыты новы гарадскі Палац культуры з залай на 600 месцаў і многае іншае.
У 2005 г. у Пружанах былі адкрыты помнікі «Спаленым вёскам» і ахвярам яўрэйскага гета. У 2007 г. узведзены Лядовы палац, у 2010 г. адбылося адкрыццё Воднага палаца, на базе якіх працуюць дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы.Колькасць насельніцтва на 01.01.2024 – 41.603 чалавека. Плошча раёна – 28.934 кв. км. Працягласць з захаду на ўсход 100 км, з поўначы на поўдзень больш за 40 км. Асноўныя рэкі – Ясельда, Мухавец (бярэ пачатак ў цэнтры Пружан), Зэльвянка, Ружанка, Нараўка. Азёры: Боган, Выжар, Чыстае. Вадасховішчы: Паперня, Пружанскае, рудніцкае і інш. На тэрыторыі Белавежскай пушчы знаходзіцца балота Дзікі Нікар. У Пружанскім раёне знаходзіцца частка нацыянальнага парку «Белавежская пушча», заказнікі рэспубліканскага значэння «Міхалінска-Беразоўскі», «Ружанская пушча», «Буслаўка», «Дзікае», а таксама заказнікі мясцовага значэння «Выдраўка» і «Зэльвянка».
Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 14 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, у тым ліку 12 адкрытых акцыянерных таварыстваў, філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» і філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі». Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі займаюцца ААТ «Пружанскі льнозавод» і РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі». Прамысловы комплекс Пружанскага раёна ў асноўным прадстаўлены прадпрыемствамі, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую сыравіну.
Медыцынская дапамога ў раёне аказваецца 3 паліклінікамі, 7 амбулаторыямі ўрача агульнай практыкі, 28 фельчарска-акушэрскімі пунктамі. Адукацыйная сетка раёна прадстаўлена 22 установамі агульнай сярэдняй адукацыі, 19 установамі дашкольнай адукацыі, 3 установамі дадатковай адукацыі, 1 установай спецыяльнай адукацыі (дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж), 1 сацыяльна-педагагічнай установай, 1 выхаваўча-аздараўленчай установай.
21 аб’ект гісторыка-культурных каштоўнасцей уключаны ў турыстычныя маршруты па Пружанскім раёне: г. Пружаны, г. п. Ружаны, г. п. Шарашова, в. Стараволя, в. Харава, аг. Лыскава, в. Ялова, в. Вежнае. Распрацавана і дзейнічае 13 турыстычных маршрутаў. У Пружанах адноўлена гарадская сядзіба сярэдзіны ХIХ ст., у якой створаны музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Аднаўляецца Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег (ХVII–ХVIII стст.). Дзейнічае сабор святога князя Аляксандра Неўскага (1866), цэнтр Пружанскага благачыння Брэсцкай праваслаўнай епархіі.
Інфармацыйнае прастора прадстаўлена раённай газетай «Раённыя будні» (да 1991 г. – «Зара камунізму») і тэлеканалам «Пружаны ТВ». На Пружаншчыне нарадзіўся народны артыст СССР (1955), народны артыст БССР (1949), Герой Сацыялістычнай Працы (1977) Рыгор Раманавіч Шырма (1892–1978).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААіІ
- Зеляняк, Н. П. Пружанскі раён / Н. П. Зеляняк, Р. Р. Паўлавец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 49–50.
- Казак, В. М. Пружанский район / В. М. Казак // Регионы Беларуцси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 282–287.
- Пружанский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 311–312.
- Пружанскі раён // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 479–487.
- Пружанскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2004. С. 62–64.
- Пружанскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 223–224.
- Пружанскі раён // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 401–440.
- Пружанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 576.
- Пружанскі раён // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 601.
- Пружанский район // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 349–377.
- Пружанскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 314–337.
- Клімец, М. П. Пружанскі раён / М. П. Клімец // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 585–586.
- Терехова, В. В. Пружаны : основные даты и события / Вера Терехова. – Минск : [б. и.], 2024. – 78, [1] с.
- Пружанский район : история нашего времени : [к 75-летию образования района] / ответственный за выпуск Т. И. Ярошко. – [Брест : Брестская типография, 2014]. – 59 с. : ил.
- Пружаншчына – слаўны край нашай Беларусі : фотаальбом / [аўтар канцэпцыі У. У. Тураў ; фота: В. І. Кароль, А. І. Шульгач]. – Брэст, 2023. – 103 с. : фот.
- Пружанский край. Ожерелье Беловежской пущи / [автор текста Н. Васюк ; главный редактор В. Шпарло]. — Брест : РИА «Вечерний Брест», 2019. — 96 с. : ил.
- Вместе за нашу Беларусь! : социально-экономическое развитие Брестской области и Пружанского района : информационно-методический бюллетень. – Брест : [Б.и.], 2006. – 31 с.
- Моя пружанская землица! : рекламно-информационное издание / Отдел по информ. населения и связям с общественностью Пружанского райисполкома. – Барановичи, 1999. – 31с.
- Гiсторыка-культурная спадчына Пружанскага раёна : гiстарычнае мiнулае, помнiкi археалогii, гiсторыi, культуры i архiтэктуры / [складальнік: М. А. Шульман i iнш.] ; Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама. – Брэст : Тэхнiчны цэнтр-88, 1996. – 32 с. : іл.
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. – Мінск, 1992. – 449, [5] с. : іл.
- Ільюшчанка, В. Квітней, родная Пружаншчына : [юбілей Пружанскага раёна адзначылі ў гарадскім Палацы культуры] / Віктар Ільюшчанка // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 22 студзеня. С. 4.
- Велясевіч, І. Пружанскаму раёну – 85! / Ірына Велясевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 15 студзеня. С. 4–5.
- 85 фактаў з жыцця раёна // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 16 лістапада. С. 7 ; 23 лістапада. С. 9 ; 30 лістапада. С. 8 ; 7 снежня. С. 8 ; 14 снежня. С. 9 ; 21 снежня. С. 9 ; 28 снежня. С. 10; 2025. 4 студзеня. С. 7 ; 11 студзеня. С. 21 ; 18 студзеня. С. 7 ; 25 студзеня. С. 10 ; 1 лютага. С. 8 ; 8 лютага. С. 8.
- Грышкевіч, М. М. «Слаўнае мінулае, годнае сучаснае, перспектыўнае будучае» : [старшыня Пружанскага райвыканкама расказвае пра розныя бакі жыцця Пружанскага раёна] / Міхаіл Грышкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 15 ліпеня. С. 1–2.
- Вакульская, М. Віншаванні і песні табе прысвячалі, наш край : [святочны канцэрт з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Пружанскага раёна адбыўся ў Палацы культуры] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 студзеня (№ 6). С. 1, 3.
- Антонаў, М. Край, які нам дадзены лёсам : [урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 75-годдзя ўтварэння Пружанскага раёна прайшло ў гарадскім Палацы культуры] / Мікола Антонаў // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 17 студзеня. С. 1–2.
- Па старонках «раёнкі» : [гісторыя Пружанскага раёна на старонках раённай газеты] // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 14 студзеня. С. 3–6.
- Юркевіч, А. І. Раён стане такім, у якім хочацца жыць : гутарка са старшынёй райвыканкама А. І. Юркевічам да 70-годдзя Пружанскага раёна / А. І. Юркевіч ; гутарыла Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 15 студзеня. С. 1, 3.
- Антонаў, М. Раён адзначыў юбілей : 60-годдзе з дня ўтварэння Пружанскага раёна / М. Антонаў // Раённыя будні. Пружаны, 2000. 22 студзеня. С. 1–2.
- Дулько, М. Воласць, павет, раён: Пружанскаму раёну – 50 гадоў / М. Дулько // Зара камунізму. Пружаны, 1990. 13 студзеня.
Рэгіёны:
Пружанскі раён
Пружаны
Прадметы:
Раёны