Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

24 ліпеня 2023 г. – 30 гадоў з часу заснавання раённага краязнаўчага музея – музея-сядзібы «Пружанскі палацык» у г. Пружаны (1993)

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт 24 ліпеня 1993 г. выдаў загад аб стварэнні раённага краязнаўчага музея. Першапачаткова музей размяшчаўся ў будынку бібліятэкі, якой на дадзены момант няма, і складаўся з экспанатаў, сабраных абласным краязнаўчым клубам «Спадчына». У 1998 г. музей быў перанесены ў будынак гарадскога сядзібнага дома – помніка архітэктуры, пасля яго рэстаўрацыі ў 1989–1998 гг.

Гісторыя Пружанскай гарадской сядзібы багатая і цікавая. Яе з’яўленне і росквіт звязаны з родам Швыкоўскіх, тры пакаленні якіх валодалі Пружанамі. Пры апошнім – Валенціі Швыкоўскім (1817–1990) – у сярэдзіне ХІХ ст. па праекту вядомага італьянскага архітэктара Фрацыска Марыя Ланцы быў пабудаваны ў стылі неарэнесансу сядзібны дом, які сталі называць «палацыкам» (маленькі палац). Дом асіметрычны, 1–3-павярховы, складаецца з дзвюх груп рознавялікіх аб’ёмаў, злучаных аднапавярховым корпусам і 4-павярховай вежай.

У канцы ХІХ ст. уладальніцай «палацыка» стала прыдворная дама графіня Вера Кляйнміхель. З 1919 па 1939 гг. у «палацыку» змяшчалася павятовае староства.

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыi (1941–1944) у будынку быў размешчаны шпіталь для нямецкіх салдат. Пасля вызвалення Пружан у ліпені 1944 г. пакоі «палацыка» сталі бальнічнымі палатамі для савецкіх салдат. У розныя часы тут знаходзіліся Дом піянераў, пральня, інтэрнат для ваенных, камунальныя кватэры, дзіцячы садок, паліклініка.

Першым дырэктарам раённага краязнаўчага музея быў Іосіф Станіслававіч Машкала, галоўным захавальнікам – Алена Сяргееўна Петрань. У 1998 г. кіраўніком быў прызначаны стваральнік музея баявой і працоўнай славы пры сельскагаспадарчым тэхнікуме Міхаіл Аркадзьевіч Шульман (1927–1998).

У 1998 г. музей пераехаў у «палацык», у 1999 г. адкрылася першая выстава. У той час дырэктарам музея быў Юрый Васільевіч Коўшыла. Больш за 10 гадоў працавала галоўным захавальнікам фондаў Раіса Уладзіміраўна Зінчук. У 2000 г., згодна з новай навукова-мастацкай канцэпцыяй (аднаўленне інтэр’ера панскіх сядзіб канца ХІХ ст.), раённы краязнаўчы музей атрымаў назву «Музей-сядзіба «Пружанскі палацык».

У 2003 г., дзякуючы гранту Прэзідэнцкага фонду падтрымкі культуры, у «Пружанскім палацыку» адкрылася першая экспазіцыя. У 2016 г. музей стаў дзяржаўнай установай культуры «Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У 2001–2020 гг. музей узначальваў Юрый Сяргеевіч Зялевіч. Доўгі час галоўным захавальнікам фондаў працавала Наталля Сяргееўна Пракаповіч. Сёння дырэктарам музея з’яўляецца Ангеліна Юр’еўна Маруфенко, галоўным захавальнікам фондаў – Марына Віктараўна Каўтунюк.

Для наведвальнікаў у музеі-сядзібе адчынены 13 экспазіцыйных і выставачных залаў (дэманстрацыйная плошча 408 кв. м), сярод якіх можна пабачыць інтэр’еры сядзібнага дома ХІХ ст.: «Салон», «Кветкавая зала», «Гербовая зала», «Паляўнічы кабінет». Таксама створаны залы прыроды, этнаграфіі, працуюць тры выставачныя залы. У экспазіцыі музея прадстаўлены матэрыялы аб знакамітых ураджэнцах раёна: беларускім фалькларысце Р. Р. Шырме, рускім мастаку С. Ю. Жукоўскім, польскім пісьменніку Ю. І. Крашэўскім, майстры М. В. Тарасюку і інш.

У фондах музея захоўваецца каля 10 тыс. экспанатаў (археалогія, зброя, прадметы побыту, адзенне, фотадакументы, жывапіс, графіка і інш. калекцыі). Побач з будынкам на зялёным газоне можна пабачыць старажытнага (І тысячагоддзе н. э.) дахрысціянскага каменнага ідала, якога прывезлі сюды з в. Буцькі.

У 2022 г. фонды папоўніліся рэдкім экспанатам – пячаткай прадвадзіцеля дваранства Пружанскага павета другой паловы ХІХ ст. У музей рарытэт перадаў мецэнат Аляксандр Зайцаў. Пячатка выраблена з бронзы. Яна круглая, каля 31 мм у дыяметры. У цэнтры выява двухгаловага арла, на грудзях якога выгравіраваны герб Пружанскага павета. На кругавым подпісе пазначана, што яна належыць прадвадзіцелю дваранства Пружанскага павета. Магчыма, пячаткай карыстаўся Валенцій Швыкоўскі.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры «Пружанскі палацык» унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (112Г000585). Гэта адзіная сядзіба эпохі неарэнесансу ў Беларусі, якая захавалася ў нязменным выглядзе з часоў заснавання. Ансамбль сядзібы цяпер складаецца з каменнага дома, флігеля (з 2018 г. там размяшчаецца ганчарная майстэрня па вырабу чорнаглянцавай керамікі) і пейзажнага парку (плошча 8 га) з воднай сістэмай.

Штогод музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведваюць 8–10 тыс. турыстаў. Гэта вядомы грамадска-культурны і навуковы цэнтр, дзе праходзяць музычныя і літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі, ладзяцца мастацкія, краязнаўчыя і адукацыйныя выставы, праводзяцца экскурсіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф АаіІ

 

  1. «Пружанскі палацык», музей-усадьба// Культура Беларусі : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 222–223.
  2. Музей-усадьба «Пружанский палацик» // 99 знаменитых мест Беларуси / [составители: Д. В. Кошевар, К. К. Шестовский]. Минск, 2019. С. 46–
  3. Музей-усадьба «Пружанский палацик» // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : [фотоальбом]. Минск, 2018. С. 128–129.
  4. «Пружанский палацик» // Туристские регионы Беларуси : [справочное издание]. Минск, 2008. С. 91.
  5. Пружанский усадебно-парковый ансамбль // Туристские регионы Беларуси : [справочное издание]. Минск, 2008. С. 93.
  6. Первышин, В. Н. Пружанский палацик / Владимир Николаевич Первышин. – Минск : Полымя, 1992. – 78 с. : ил.
  7. Зялевіч, Ю. С. Адлюстраванне выбітных землякоў у зборах музея-сядзібы «Пружанскі палацык» / Ю. С. Зялевіч // Навукова-практычная канферэнцыя «Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён» : зборнік дакладаў, 17–18 красавіка 2015 г. Брэст, 2016. С. 45–49.
  8. Магер, Н. П. Музей и усадьба (Российский опыт для музеев в усадьбах Западного Полесья) : [на примере Пружанской усадьбы] / Н. П. Магер // Навукова-практычная канферэнцыя «Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён» : зборнік дакладаў, 17–18 красавіка 2015 г. Брэст, 2016. С. 52–55.
  9. Каўтунюк, М. Юбілей музея : [30 гадоў з часу стварэння раённага краязнаўчага музея «Пружанскі палацык»] / Марына Каўтунюк // Заря. 2023. 22 июля. С. 9.
  • Каўтунюк, М. Музей яшчэ такі малады! : [30 гадоў з часу стварэння раённага краязнаўчага музея «Пружанскі палацык»] / Марына Каўтунюк // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 22 ліпеня. С. 3.
  • Каўтунюк, М. Этнавечарына як водгалас мінулага : [у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла «Ноч музеяў», прысвечаная традыцыйнай вясенняй абраднасці беларусаў] / Марына Каўтунюк // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 24 мая. С. 1, 5.
  • Каўтунюк, М. Пячатка Валенція Швыкоўскага : [фонды музей-сядзіба «Пружанскі палацык» папоўніліся ўнікальным экспанатам – пячаткай Валенція Швыкоўскага] / Марына Каўтунюк // Краязнаўчая газета. 2022. № 42. С. 5.
  • Шпарла, У. Першы баль : у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшоў Калядны баль моладзі / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 18 студзеня. С. 1, 3.
  • Ільюшчанка, В. Водгалас часоў Швыкоўскага : [мецэнат Аляксандр Зайцаў перадаў у музей-сядзібу «Пружанскі палацык» пячатку Валенція Швыкоўскага] / Віктар Ільюшчанка // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 2 лістапада. С. 2.
  • Каўтунюк, М. Захаваць апошні фотаздымак… : музей-сядзіба «Пружанскі палацык» прыняў удзел у культурнай ініцыятыве VEHA, якая займаецца захаваннем архіўнай фатаграфіі / Марына Каўтунюк // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 26 студзеня. С. 8.
  • Каўтунюк, М. Фотаздымак – гэта наша памяць : у фондах музея-сядзібы «Пружанскі палацык» захоўваецца калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў / Марына Каўтунюк // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 20 жніўня. С. 5.
  • Каўтунюк, М. Папаўненне калекцыі імя Крашэўскага : брэсцкія мастакі Сяргей Казак і Ігар Раманчук падарылі палацыку два партрэты Крашэўскага / Марына Каўтунюк // Краязнаўчая газета. 2022. № 28. С. 7.
  • Маруфенка, А. Валенцій Швыкоўскі – адукаваны, гасцінны, гаспадарлівы : [пра заснавальніка Пружанскага палацыка маршалка Пружанскага павета Валенція Швыкоўскага] / Ангеліна Маруфенка // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 22 кастрычніка. С. 13.
  • Яскевіч, С. На ўсе Пружаны – палацык / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 4 лістапада. С. 1, 8.
  • Зялевіч, А. «Музейная поўнач» : [пра акцыю «Ноч музеяў» у Пружанскім палацыку / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 22 мая. С. 5.
  • Кравец, А. Новыя набыткі сядзібы Швыкоўскіх / Алена Кравец, Ірына Сідарок // Звязда. 2017. 23 снежня. С. 5.
  • Зялевіч, А. Новыя набыткі музея / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 25 лістапада. С. 11.
  • Зялевіч, А. Ружа па імені Вера : 140 гадоў з дня нараджэння апошняй уладальніцы Пружанскага палацыка графіні Веры Уладзіміраўны Кляйнміхель / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 12 жніўня. С. 11 ; 19 жніўня. С. 11.
  • Кравец, А. Новыя набыткі сядзібы Швыкоўскіх : [пра выставу «Новыя набыткі музея» ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Алена Кравец, Ірына Сідарок // Звязда. 2017. 23 снежня. С. 5.
  • Зялевіч, Ю. Хто самы галоўны ў музеі? / Юрый Зялевіч ; падрыхтаваў Ілья Свірын // Культура. 2016. 26 лістапада (№ 48). С. 6–7.
  • Нідзелька, В. Што ў куфарах Пружанскага палацыка? : запрашэнне ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» / Валянціна Нідзелька // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 5 кастрычніка. С. 6.
  • Маліноўскі, М. «Я ад’язджаю ў далёкую дарогу…» : [да 40-годдзя музейшчыка і краязнаўцы Юрыя Зялевіча] / Міхась Мальноўскі // Краязнаўчая газета. 2016. № 7. С. 3.
  • Гармель, Е. В усадьбе Валентия и Герминии : чем удивит гостей «Пружанскі палацык» / Елена Гармель // Заря. 2015. 12 февраля. С. 8.
  • Пракаповіч, Н. Каштоўныя музейныя набыткі : [фонд музея-сядзібы «Пружанскі палацык» папоўніўся шэрагам каштоўных музейных прадметаў] / Наталля Пракаповіч // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 15 кастрычніка. С. 5.
Поделиться новостью: